Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Мінская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў

Начальнік дыстанцыі
(+375 17) 225 22 25
Чубис Уладзімір Уладзіміравіч
 
Галоўны інжынер дыстанцыі
(+375 17) 225 22 76
Воранаў Уладзімір Анатольевіч
 
Намеснік начальніка дыстанцыі па капітальным рамонце
(+375 17) 225 22 75
Дудчык Вячаслаў Леанідавіч
 
Намеснік начальніка дыстанцыі па эксплуатацыі
(+375 17) 225 22 26
Сядоў Цімафей Венiгенавiч
 
Намеснік начальніка дыстанцыі па ідэалогіі, кадрах і сацыяльных пытаннях
(+375 17) 225 10 21
Касьянаў Сяргей Дзмітрыевіч
 
Галоўны бухгалтар
(+375 17) 225 34 41
Ляпарова Алена Васільеўна
Кантактная інфармацыя:
Тэл (+375 17) 225 22 25, факс (+375 17) 222 96 35.
Адрас: 220014, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, Аўтадораўскі зав., 11

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

Асноўная дзейнасць дыстанцыі накіравана на своечасовае, якаснае абслугоўванне і рамонт жыллевага фонду, аб'ектаў камунальнай гаспадаркі, культурна-асветных, аздараўленчых устаноў і аб'ектаў вытворчага прызначэння.

Асноўныя напрамкі інвеставання – мадэрнізацыя жылога фонду, капітальнае будаўніцтва, набыцце абсталявання і праектна-вышукальніцкія працы.

Праводзіцца работа па ўкараненні перадавога вопыту ў галіне бяспекі і аховы працы: распрацавана і ўкаранена сістэма кіравання аховай працы ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 18001 (ОНЅАЅ 18001), своечасова распрацоўваюцца і ўносяцца змены ў лакальныя нарматыўна-прававыя акты па ахове працы ў адпаведнасці з нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама ажыццяўляецца навучанне работнікаў дыстанцыі.

На балансе Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў знаходзіцца: 281 жылы дом, 8 інтэрнатаў, дзе пражываюць работнікі Беларускай чыгункі, 342 службова-тэхнічных будынкi, у тым ліку 39 вакзалаў, 272 грузавых і пасажырскіх платформаў, 88 цеплавых пунктаў, 52 кацельнi.

На тэхнічным абслугоўванні дыстанцыі – 46 жылых дамоў.

Структура дыстанцыі:

  • участак рамонтна-будаўнічых работ;
  • 8 участкаў па тэхнічным змесце і абслугоўванні будынкаў і збудаванняў, якія абслугоўваюць службова-тэхнічныя будынкі, вакзалы, прыпыначныя пункты, пасажырскія і грузавыя платформы;
  • аварыйна-дыспетчарскі ўчастак;
  • участак кацельнага гаспадаркі;
  • транспартны ўчастак;
  • жыллевы рамонтна-эксплуатацыйны ўчастак № 5 (ЖРЭУ-5).
Дыстанцыя абслугоўвае службова-тэхнічныя будынкi, платформы ў чатырох кірунках: Маскоўскім (да арт. Чырвоны Сцяг), Брэсцкім (да п.п. Энергетык), Маладзечанскім (да ст. Гудагай), Асіповіцкім (да ст. Талька). Працягласць участка абслугоўвання – 540 км.

У дыстанцыі функцыянуюць Штаб па выкананні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», Савет прафілактыкі правапарушэнняў, Савет ветэранаў, камісія па супрацьдзеянні карупцыі, добраахвотная дружына па ахове правапарадку, першасная арганізацыя ГА «БРСМ».

У мэтах умацавання здароўя, прафілактыкі захворванняў, прапаганды здаровага ладу жыцця сумесна з прафсаюзным камітэтам вядзецца шырокая сацыяльна-культурная праца па арганізацыі вольнага часу работнікаў, пашырэнню іх кругагляду, арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў. Штогод праводзяцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню чыгуначніка, традыцыйным святам.
 

Па выніках работы за 2013, 2014 год дружына Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» прызнана лепшай на Беларускай чыгунцы.

Дыпломам і пераходзячым кубкам узнагароджаны камандзір добраахвотнай дружыны – старшы інспектар па кадрах Саковіч Л. С.