Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Асноўныя напрамкі дзейнасці

  • забеспячэнне бесперабойнага электразабеспячэння электрарухомага саставу, устройстваў СЦБ, чыгуначных станцый і вузлоў, іншых прамысловых і сельскагаспадарчых спажыўцоў Мінскага аддзялення;
  • кантроль над расходам электраэнергіі па відах спажывання.

Мінская дыстанцыя электразабеспячэння — найважнейшае складовае звяно чыгуначнай сістэмы, якая выконвае грузавыя і пасажырскія перавозкі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у складзе Транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі. Дыстанцыя забяспечвае электразабеспячэнне чыгуначных аб'ектаў на ўчастках Мінск-Барысаў, Мінск-Маладзечна, Мінск-Талька, Маладзечна-Гудагай, Маладзечна-Багданаў, Маладзечна-Будслаў і на вузлах Мінск і Маладзечна.

У складзе дыстанцыі функцыянуюць:

  • 8 раёнаў кантактнай сеткі;
  • 2 раёны электразабеспячэння;
  • 6 цягавых падстанцый;
  • рамонтна-рэвізійны ўчастак;
  • участак уліку і рэалізацыі энергіі;
  • энергадыспетчарская група.

Асноўныя задачы раёнаў кантактнай сеткі: арганізацыя і выкананне рамонтных і аднаўленчых работ, тэхнічнае абслугоўванне ўстройстваў кантактнай сеткі, правадоў і ліній падоўжнага электразабеспячэння.

Перад раёнамі электразабеспячэння стаіць задача бесперабойнай перадачы электраэнергіі для забеспячэння ёю ўстройстваў сігналізацыі, цэнтралізацыі, сувязі, вылічальнай тэхнікі, прыбораў бяспекі, асвятлення пасажырскіх платформ станцый і прыпыначных пунктаў, асвятлення грузавых устройстваў і сілкавання грузападымальных механізмаў, электразабеспячэння электраспажыўцоў дзяржаўнага і прыватнага сектараў. Задачы вырашаюцца шляхам эксплуатацыі трансфарматарных падстанцый, кабельных і паветраных ліній электраперадач.

Цягавыя падстанцыі забяспечваюць прыём электраэнергіі ад знешніх сетак, яе пераўтварэнне і падачу электраэнергіі ў сеткі для сілкавання чыгуначных спажыўцоў.

Рамонтна-рэвізійны ўчастак забяспечвае ўстойлівую працаздольнасць цягавых падстанцый, рэлейнай абароны ўстройстваў, масланапоўненага абсталявання, сістэм дыстанцыйнага кіравання ўстройствамі электразабеспячэння, радыёсувязі, камп'ютарнай сеткі дыстанцыі і вымяральнай тэхнікі, выконвае электратэхнічныя вымярэнні па нарад-заказах.

Участак уліку і рэалізацыі энергіі ажыццяўляе кантроль расходу электраэнергіі па відах спажывання, праверку ўліку расходу і аплаты электраэнергіі, кантроль балансу электраспажывання ад энергасістэм і рэалізацыі электраэнергіі спажыўцам.

Энергадыспетчарская група выконвае работу па аператыўным кіраванні ўстройствамі электразабеспячэння з захаваннем бяспекі руху цягнікоў, нармальным электразабеспячэнні спажыўцоў, бяспечнай вытворчасці работ у абслугоўваемых устройствах электразабеспячэння ў адпаведнасці з патрабаваннямі ПТЭ і ПТБ электраўстановак спажыўцоў.