Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Пакой гісторыі баявой і працоўнай славы

Каб помнілі

У Мінскай дыстанцыі электразабеспячэння пасля рэканструкцыі адкрыўся пакой гісторыі баявой і працоўнай славы гаспадаркі электразабеспячэння і электрыфікацыі Беларускай чыгункі, якая створана з мэтай захавання гісторыі і развіцця электразабеспячэння.

1 кастрычніка 2009 г., напярэдадні 50-годдзя дыстанцыі, адкрыта новая экспазіцыя пакоя. У экспазіцыі адлюстраваны наступныя раздзелы: гісторыя Беларускай чыгункі, гісторыя электрыфікацыі чыгунак СССР, гісторыя электрыфікацыі Беларускай чыгункі, прадпрыемствы электразабеспячэння Беларускай чыгункі, «Ніхто не забыты, нішто не забыта.

Фонд пакоя складае 1187 адзінак захоўвання. З іх:
асноўнага фонду — 723 адзінкі,
навукова-дапаможнага — 464 адзінкі.
 
Экспанаты пакоя аформлены ў выглядзе зашклёных вітрын, стэндаў, подыума. Натурным экспанатам адпавядаюць прыкладзеныя анатацыі.  Пры пакоі існуе фондасховішча.
Экспанаты размешчаны ў экспазіцыйнай зале плошчай 64 м. кв.
 
Наведвальнікам прадастаўляецца магчымасць азнаёміцца не толькі з гісторыяй гаспадаркі электразабеспячэння і электрыфікацыі, але і больш даведацца аб прафесіях сучасных энергетыкаў, пашырыць свае веды ў галіне электразабеспячэння.
 
Пастаянна дзеючая экспазіцыя прадстаўляе ўсе этапы станаўлення электрыфікацыі.
Яшчэ ў першыя гады станаўлення Савецкай дзяржавы У.І.Ленін надаваў вялікую ўвагу пытанням электрыфікацыі краіны і, у прыватнасці, электрыфікацыі транспарту. Па яго ініцыятыве быў распрацаваны план электрыфікацыі Расіі. Гэты план прадугледжваў электрыфікацыю 3,5 тыс. вёрст важнейшых магістраляў, у ім былі сфармуляваны асноўныя перавагі электрычнай цягі. Пачатак укараненню электрычнай цягі на чыгуначным транспарце СССР быў пакладзены ў ліпені 1926 года пускам 2-кіламетровага ўчастка Баку—Сабунчы.
 
У чэрвені 1931 года Пленум ЦК ВКП (б) вызначыў асноўныя напрамкі тэхнічнага развіцця чыгуначнага транспарту, адзначыўшы, што вядучым напрамкам на перспектыву з'яўляецца яго электрыфікацыя.
 
Развіццё электрацягі на чыгунках запатрабавала стварэнне вытворчай базы для выпуску электравозаў і іншага спецыяльнага абсталявання. Савецкая прамысловасць паспяхова вырашыла гэтую задачу: ужо ў лістападзе 1932 года з цэхаў завода «Дынама выйшаў першы савецкі электравоз ВЛ («Уладзімір Ленін).
 
Электрыфікацыя не спынялася нават у перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
 
У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе сярэднегадавы паказчык электрыфікаваных ліній не задавальняў патрэбы чыгуначнага транспарту. У лютым 1956 года Цэнтральны камітэт КПСС і Савет Міністраў СССР прынялі Генеральны план электрыфікацыі чыгунак, разлічаны на 15 гадоў, рэалізацыя якога запатрабавала рэзкага павелічэння тэмпаў электрыфікацыі.
 
Электрыфікацыя чыгунак дазволіла намнога палепшыць важнейшыя эксплуатацыйныя паказчыкі і стварыла неабходныя ўмовы для хуткага развіцця ўсіх галін чыгуначнага транспарту.
Працу энергетыкаў наглядна прадстаўляюць дакладна падабраныя экспанаты, якія даюць магчымасць атрымаць уяўленне аб адказнай, цяжкай і адначасова ганаровай рабоце.
 
Прадстаўлены фатаграфіі сістэм цягавага электразабеспячэння: перасоўная падстанцыя пастаяннага току, цягавая падстанцыя пераменнага, пастаяннага току — электрычная энергія падаецца на рухомы састаў і іншым спажыўцам ад цягавых падстанцый, размешчаных блізка ад чыгуначных ліній, кантактных сетак на перагонах, станцыях, аўтаматрысы тыпу АУ для работ на кантактнай сетцы, вагон для выпрабоўвання кантактнай сеткі.
 
Пры стварэнні праводзілася пошукавая і зборная работа матэрыялаў, выкарыстанне архіўных дакументаў (загадаў, мерапрыемстваў), фотадакументаў, успамінаў энергетыкаў дарогі, ветэранаў-чыгуначнікаў, гістарычныя дадзеныя па развіцці электрыфікацыі. Вялікі ўклад зрабілі работнікі ўсіх дыстанцый электразабеспячэння, служба электразабеспячэння, а таксама нашы ветэраны-энтузіясты, гатовыя заўсёды дапамагчы ў рабоце, у якіх ёсць магчымасць расказаць пра былыя часы, пра свае працоўныя будні, пра станаўленне дыстанцый.
 
Мінская дыстанцыя электразабеспячэння запрашае да супрацоўніцтва ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй электразабеспячэння і электрыфікацыяй Беларускай чыгункі.