Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Асноўныя напрамкі дзейнасці

  • Якаснае ўтрыманне ў спраўным стане ўстройстваў аўтаматыкі і сувязі, якое забяспечвае бяспечны і бесперабойны рух цягнікоў ва ўстаноўленых межах;
  • павышэнне эфектыўнасці гаспадарчай дзейнасці;
  • забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў;
  • комплекснае развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы і сацыяльнай сферы дыстанцыі;
  • утрыманне ў спраўным стане збудаванняў, устройстваў і тэхнічных сродкаў, забеспячэнне рамонту, мадэрнізацыі, развіцця і рэканструкцыі ўстройстваў аўтаматыкі і сувязі;
  • ахова навакольнага асяроддзя ад забруджвання і іншых шкодных уздзеянняў.
Мінская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі — гэта галіновае лінейнае вытворчае падраздзяленне ў складзе службы сігналізацыі і сувязі. Яна з'яўляецца найбуйнейшай на Беларускай жалезнай дарозе, як па тэхнічнай аснашчанасці, напружанасці руху цягнікоў, так і па колькасці работнікаў.
 
Галоўнай функцыяй прадпрыемства з'яўляецца забеспячэнне надзейнага дзеяння прылад чыгуначнай аўтаматыкі, тэлемеханікі і сувязі, што ёсць адны з галоўных фактараў у забеспячэнні бяспекі руху цягнікоў, пры рацыянальным выкарыстанні працоўных, матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў. Асновай надзейнага функцыянавання тэхнікі з'яўляецца ажыццяўленне дыстанцыяй тэхнічнага абслугоўвання і рамонту замацаваных за дыстанцыяй прылад і сістэм аўтаматыкі, тэлемеханікі і сувязі (паветраных і кабельных ліній сігналізацыі і сувязі, лінейнага і паставога абсталявання аўтаблакіроўкі, электрычнай, горкавай і дыспетчарскай цэнтралізацыі, радыё і правадной сувязі) у адпаведнасці з навукова распрацаванымі і зацверджанымі планамі і графікамі.
 
У Мінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі працуе больш за 500 чалавек, у тым ліку старэйшыя электрамеханікі, інжынера, электрамеханікі.
 
У дыстанцыі ўкаранёна і сертыфікавана на адпаведнасць НС СТБ ІСО 9001 сістэма менеджменту якасці ў дачыненні да вытворчасці электрамантажных работ у прыладах сігналізацыі і сувязі; тэхнічнаму абслугоўванню і рамонту прылад сігналізацыі, цэнтралізацыі, блакіроўкі чыгуначных станцый.
 
Пералік найменняў выпускаемай прадукцыі (работ, паслуг).
- паслугі сувязі;
- электрамантажныя працы ў прыладах сігналізацыі і сувязі;
- тэхнічнае абслугоўванне і рамонт прылад сігналізацыі, цэнтралізацыі, блакіроўкі чыгуначных станцый
- прадастаўленне доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні сувязі».