Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Аршанская дыстанцыя ахоўных лесанасаджэнняў

Начальнік дыстанцыі
(+375 216) 29 22 20
Прасмыцкі Генадзь Міхайлавіч
Галоўны інжынер
(+375 216) 29 21 48
Рабянкоў Сяргей Мікалаевіч
Галоўны бухгалтар
(+375 216) 29 24 14
Казакевіч Алена Яўгенаўна
 
Кантактная інфармацыя:
 Тэл. прыёмнай (+375 216) 29 26 53,
тэл./факс (+375 216) 36 21 67
Адрас: 211386, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць. г. Орша, завулак Дзмітрыя Фурманава 2-i,
 
Асноўныя напрамкі дзейнасці:
  • якаснае ўтрыманне ахоўных лесанасаджэнняў, якое забяспечвае бяспечны і бесперабойны рух цягнікоў;
  • ахова навакольнага асяроддзя, забеспячэнне санітарнага і эстэтычнага ўтрымання паласы адводу, прывакзальных тэрыторый і іншых аб'ектаў чыгуначнай інфраструктуры.

Дыстанцыя абслугоўвае 6200 га паласы адводу, у т. л. 2400 га ахоўных лесанасаджэнняў. Па сваім прызначэнні яны падраздзяляюцца на: снегазатрымальныя, ветрапаслабляльныя, глебаўмацавальныя, азеляняльныя, загараджальныя і шумазасцерагальныя.

У складзе дыстанцыі Аршанскі, Барысаўскі, Мінскі, Маладзечанскі вытворчыя ўчасткі, Мажэеўскі лясны гадавальнік. Раён абслугоўвання: граніца Расійскай Федэрацыі — Мінск—Негарэлае; Талька—Мінск—Гудагай; Будслаў—Маладзечна—Багданаў; Чэрвена—Орша—Мажэеўка; Орша—Лепель.

У дыстанцыі 29 трактароў, у тым ліку два бульдозеры, пагрузчык «Амкадор», дзве лясныя транспартныя машыны, 35 бензапіл, 45 кустарэзаў, неабходны набор прычэпнага інвентару (прычэпы, дрэваколы, плугі, шчэпарубільныя машыны, бароны і інш).

У насаджэннях вядуцца высечкі догляду (асвятлення, разрэджвання, санітарныя і іншыя высечкі). Пры іх правядзенні штогод нарыхтоўваецца звыш 12 тыс. м3 дроў, яны выкарыстоўваюцца для ацяплення прадпрыемстваў, станцый, арганізацый і вакзалаў, рэалізуюцца насельніцтву. Паласа адводу абкошваецца ад пустазелля, вядуцца работы па яе рэкультывацыі. На клумбы аддзялення чыгункі штогод высаджваецца да 200 тыс. штук кветак.

Дыстанцыя рэалізуе прадпрыемствам, арганізацыям і насельніцтву:

  • расаду аднагадовых і шматгадовых кветак (петунія, гацанія, астра, сальвія, цынерарыя, тагеціс, бягонія, віёла, агератум - усяго 46 найменняў);
  • хатнія кветкі, кветкі на зрэз для букетаў;
  • саджанцы драўнінна-хмызняковых парод (ліпа, клён, ясень, туя, ядловец, ціс, спірэя, ружа, біручына, барбарыс — усяго 30 найменняў);
  • дровы для ацяплення;
  • паслугі ландшафтнага дызайну;
  • азеляненне, добраўпарадкаванне і арганізацыю тэрыторый.