Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Старонкі гісторыі

  • 1873 год (студзень) — на станцыі Мінск Лібава-Роменскай дарогі адкрыта паравознае дэпо на тры стойлы, у сувязі з эксплуатацыяй чыгуначнай лініі Вілейка-Мінск;
  • 1889 год — у дэпо паступаюць хуткасныя пасажырскія паравозы;
  • 1905 год — у якасці паравознага паліва пачалі прымяняць вугаль;
  • 1909 год — на новым месцы ўзведзены будынак дэпо веернага тыпу, які складаецца з дзвюх секцый на 15 стойлаў, а таксама майстэрні, паваротны круг, кантора;
  • 1910—1914 г.г. — дэпо пашырылася на 10 стойлаў, дзе праводзіліся ўсе віды рамонту паравозаў і вагонаў;
  • 1920 год — паравознае дэпо было адноўлена пасля Першай сусветнай вайны;
  • 1944 год — у адноўленым пасля вайны паравозным дэпо Мінск наладжаны рамонт і абслугоўванне лакаматываў;
  • 1955—1965 г.г. — дэпо пашырана і рэканструявана;
  • 1965 год — паступілі першыя цеплавозы ТЭП60;
  • 1966 год — пераход на цеплавозную цягу ў грузавым руху;
  • 1967 год — за паспяховы пераход на цеплавозную цягу калектыў лакаматыўнага дэпо Мінск быў занесены ў Кнігу пашаны Міністэрства шляхоў зносін;
  • 1969 год — пачатак работы ў адну асобу (без памочніка машыніста) лакаматыўных брыгад манеўровага руху на цеплавозах серыі ТГМ3;
  • 1970 год — скончылася эра паравозаў пасля выключэння іх з абслугоўвання прыгараднага руху;
  • 2006 год — атрыманы першыя пасажырскія цеплавозы серыі ТЭП70БС;
  • 2007-2008 г.г. — міжнародныя пасажырскія цягнікі на ўчастку Орша—Мінск—Брэст абслугоўваліся электравозамі двайнога сілкавання ЭП10;
  • 2011 год — пачатак доследнай эксплуатацыі сучасных манеўровых цеплавозаў серый ТМЭ1 і ТМЭ2, выпуск якіх наладжаны ў Беларусі;
  • 2013 год — укаранена і сертыфікавана сістэма кіравання навакольным асяроддзем у адпаведнасці з СТБ ІСО 14001-2005 «Сістэма кіравання навакольным асяроддземПатрабаванні і кіраўніцтва па прымяненню». Наша прадпрыемства з'явілася першым на сталічным аддзяленніякі атрымаў экалагічны сертыфікат адпаведнасці.
    Лакаматыўнае дэпо Менск - лаўрэат прэміі ўрада Рэспублікі Беларусь ў галіне якасці за 2013 годУпершыню ў гісторыі дэпо адкрыта пасажырскае рух на дызель-цягніках на ўчастку Мінск-Вільнюс.
  • 2014 год — адкрыт пасажырскi рух на новым участку Мінск-Пасажырскі—Нацыянальны аэрапорт. Першы дызель-цягнік ДП3 на дадзеным участку быў праведзены 7 лістапада. Прадпрыемства забяспечыла якасны рамонт і эксплуатацыю новага для сябе рухомага складу, забяспечыла падрыхтоўку неабходнага для гэтых мэтаў персаналу. Сучасны і камфартабельны дызель-цягнік ДП3 стаў курсіраваць таксама і па міжнародным маршруце Мінск—Вільня—Мінск. Локомотивные брыгады дэпо таксама паспяхова асвоілі эксплуатацыю электравозаў ЭП20 і ЧС8 у пасажырскім руху. Прыпісной парк лакаматываў папоўніўся новым манеўровым цеплавозам ТМЭ1-35 і двума маневровыми цеплавоза ТМЭ3-3 і ТМЭ3-4.
  • 2016 год - Лакаматыўнае дэпо Мінск стала дыпламантам пятай Прэміі Садружнасці Незалежных Дзяржаў за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг