Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Сістэма менеджменту

У 2003 годзе кіраўніцтвам прадпрыемства было прынята рашэнне аб укараненні сістэмы менеджменту якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднага стандарту ISO 9001, дакладней яго аналага ў Рэспубліцы Беларусь — СТБ ІСО 9001.

18 снежня 2003 года быў атрыманы сертыфікат адпаведнасці паслуг, аказваемых пасажырам фірменным цягніком № 2/1 «Беларусь» маршрутам Мінск — Масква.

Мінскі вагонны ўчастак — адно з першых прадпрыемстваў, якое пачало ў 2003 годзе развіццё сістэмнага менеджменту па кіраванні якасцю ў арганізацыях Беларускай чыгункі, і першае, якое прыняло ўдзел у конкурсе на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці. Прадпрыемства станавілася тройчы лаўрэатам Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці (2003, 2006 і 2011 гг.).

У цяперашні час на прадпрыемстве знаходзіцца ў працаздольным стане і пастаянна ўдасканальваецца сістэма менеджменту якасці паслуг, прадастаўляемых пасажырам фірменнымі цягнікамі № 2/1 «Беларусь» маршрутам Мінск — Масква, №52/51 «Звязда» маршрутам Мінск - Санкт-Пецярбург, №86/85 «Белы Бусел» маршрутам Мінск-Кіеў, якая адпавядае патрабаванням стандарту СТБ ISO 9001 — 2009. У 2015 годзе паспяхова праведзена чарговая сертыфікацыя паслуг, аказваемых пасажырам у вышэйзгаданых цягніках