Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Правiлы грузаперавозак

  • Для забеспячэння бяспекі руху цягнікоў, захаванасці перавозімых грузаў і рухомага саставу грузы павінны быць размешчаны і замацаваны ў вагонах у адпаведнасці з дзеючымі Тэхнічнымі ўмовамі размяшчэння і мацавання грузаў (Дадатак 3 да пагаднення аб міжнародным чыгуначным грузавым паведамленні - СМГС) па стане на 01 ліпеня 2015 года.
  • Грузы, мацаванне якіх не прадугледжана Тэхнічнымі ўмовамі пагрузкі і мацавання грузаў, адпраўляюцца па схемах. Схемы распрацоўвае грузаадпраўшчык. Распрацоўкай схем на чыгунцы займаецца група Брестгрузтранслагістік РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».(тэлефоны для даведак: (+372 162) 26 04 88).
  • Схемы пагрузкі неабходна ўзгадніць у аддзяленні дарогі па адрасе: г Мінск, вул. Свярдлова, 28, каб. 209. Тэлефоны для даведак: (+375 17) 225-31-02, 225 31 01.
  • Негабарытныя грузы 4-6 ступеняў ніжняй і бакавой негабарытнасці і 3-й ступені верхняй негабарытнасці адпраўляюцца па схемах, якія павінны быць узгоднены з Упраўленнем Беларускай чыгункі па адрасе: г. Мінск, вул. Леніна, 17. Даведкі можна атрымаць па тэл. (+375 17) 225 46 22. На чыгунцы распрацоўкай і ўзгадненнем схем пагрузкі займаецца група Брэстгрузтранслагістык РУП “Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі (тэлефон для даведак (+375 162) 26 04 88).
  • Правільнасць пагрузкі, размяшчэння і мацавання грузаў на рухомым саставе запэўніваецца ў чыгуначнай накладной адказным грузаадпраўшчыкам. Работнікі, прызначаныя адказнымі за пагрузку/выгрузку, праходзяць праверку ведаў Правілаў тэхнічных умоў пагрузкі, у тым ліку агульных патрабаванняў да забеспячэння захаванасці рухомага саставу пры ажыццяўленні грузавых аперацый, а таксама ўмоў размяшчэння і мацавання адпраўляемага віду грузу ў камісіі грузавога аддзела Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі з перыядычнасцю адзін раз у два гады. Прыём іспытаў ажыццяўляецца па панядзелках у Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі каб. № 209 з 8.00 па 15.00. (тэлефоны для даведак (+375 17) 225 31 02, 335 31 01, 225 02 40, 225 33 71). Адказных за пагрузку прызначаюць кіраўнікі арганізацый.  (дадатак 5).
  • Пры адпраўленні грузаў за межы Рэспублікі Беларусь (акрамя выпадкаў, калі тавар увозіцца на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан) або калі груз прыбыў з-за межаў мытнага саюза, яго неабходна аформіць у мытных адносінах. Пералік пунктаў мытнага афармлення прыкладаецца (дадатак 8).
  • Да перавозачных дакументаў (да транспартнай чыгуначнай накладной) адпраўшчык абавязаны прыкласці прадугледжаныя адпаведнымі нарматыўнымі прававымі актамі суправаджальныя дакументы: рахунак-фактуру, якая складаецца на кожны вагон (кошт грузу ўказваецца ў доларах ЗША); арыгінал сертыфіката аб паходжанні тавара (прыкладаецца на кожны вагон або кантэйнер); сертыфікат аб якасці скорапсавальных грузаў (на кожны вагон); арыгінал фітасанітарнага сертыфіката, калі перавозяцца падкаранцінныя грузы, свежая агародніна, садавіна і жывыя расліны (на кожны вагон); каранцінны дазвол на імпарт і транзіт; ветэрынарны сертыфікат, калі перавозяцца мяса і мясныя вырабы, сметанковае масла, сала і іншыя скорапсавальныя прадукты (на кожны вагон); дакументы, неабходныя для афармлення грузаў у мытных адносінах, і іншыя дакументы, неабходныя для выканання мытных і іншых працэдур на ўсім шляху перамяшчэння грузу.
  • За час знаходжання вагонаў, кантэйнераў чыгункі ў грузаадпраўшчыкаў, атрымальнікаў пад пагрузкай, выгрузкай, а таксама за час затрымкі гэтых вагонаў, кантэйнераў на чыгуначных станцыях адпраўлення, прызначэння і падчас руху па прычынах, якія залежаць ад грузаадпраўшчыка, грузаатрымальніка (афармленне перавозачных дакументаў, мытнае афармленне і іншыя), яны ўносяць Беларускай чыгунцы, яе арганізацыям неабходную плату за карыстанне вагонамі ў адпаведнасці з Тарыфным дапаможнікам № 1.
  • За затрымку вагонаў, кантэйнераў мытнымі або іншымі ўпаўнаважанымі на тое дзяржаўнымі органамі па прычынах, якія залежаць ад грузаадпраўшчыка, грузаатрымальніка, грузаадпраўшчыкам, грузаатрымальнікам выплачваецца няўстойка ў памеры платы за карыстанне вагонамі, кантэйнерамі за ўвесь час іх затрымкі і пакрываюцца панесеныя арганізацыямі Беларускай чыгункі расходы.
  • За затрымку вагонаў чыгункі 24 гадзіны і звыш у грузаадпраўшчыкаў, грузаатрымальнікаў пад пагрузкай, выгрузкай, а таксама на станцыях адпраўлення, прызначэння і падчас руху па прычынах, якія залежаць ад грузаадпраўшчыка, грузаатрымальніка, за выключэннем выпадкаў затрымкі вагонаў мытнымі або іншымі ўпаўнаважанымі на тое дзяржаўнымі органамі, грузаадпраўшчыкам, грузаатрымальнікам выплачваецца арганізацыям Беларускай чыгункі няўстойка ў памеры (пастанова СМ РБ № 1088 ад 12.08.2011):
- 6 базавых велічынь за вагон за 24 гадзіны;
- 0,3 базавай велічыні за вагон у гадзіну дадаткова да налічанай няўстойкі за 24 гадзіны за кожную наступную гадзіну звыш 24 гадзін да 36 гадзін;
- 0,9 базавай велічыні за вагон у гадзіну дадаткова да налічанай няўстойкі за 36 гадзін за кожную наступную гадзіну звыш 36 гадзін да 48 гадзін;
- 1,2 базавай велічыні за вагон у гадзіну дадаткова да налічанай няўстойкі за 48 гадзін за кожную наступную гадзіну звыш 48 гадзін.
 
  • Грузы, якія прыбылі, захоўваюцца на станцыі бясплатна на працягу 24 гадзін. Калі грузаатрымальнік заяўляе аб пераадрасоўцы грузу, то збор за яго захоўванне налічваецца з моманту паведамлення атрымальніку аб прыбыцці грузу да заканчэння афармлення перавозачных дакументаў  (дадатак 4).
  • Чыгуначная станцыя  абавязана паведаміць грузаатрымальніку пра груз, які прыбыў у яго адрас, не пазней за 12 гадзін наступнага дня.
    Пра падачу вагонаў, кантэйнераў пад выгрузку чыгуначная станцыя абавязана  не пазней чым за дзве гадзіны да падачы вагонаў, кантэйнераў паведаміць грузаатрымальніку.
  • Каб атрымаць груз, адрасаваны юрыдычнай асобе, грузаатрымальнік павінен прад’явіць даверанасць, падпісаную кіраўніком і галоўным бухгалтарам арганізацыі і завераную круглай пячаткай, а таксама дакумент, які пацвярджае асобу (дадатак 7).
  • Грузы, адрасаваныя фізічным асобам, выдаюцца пры прад’яўленні дакументаў, якія пацвярджаюць асобу і месца жыхарства. Атрымальнік распісваецца ў дарожнай ведамасці і пазначае дату, нумар пашпарта і месца жыхарства. Магчыма і атрыманне грузу па даверанасці.
  • Груз выдаецца толькі пасля поўнай аплаты ўсіх плацяжоў і афармлення адпаведных дакументаў.

Адносіны паміж Беларускай чыгункай і грузаадпраўшчыкамі (атрымальнікамі) рэгулююцца наступнымі нарматыўнымі дакументамі:

  • Статут чыгуначнага транспарту агульнага карыстання. Зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 1999 г. № 1196 (у рэдакцыі пастановы ад 3 верасня 2007 г. № 1134).
  • Зборнік правілаў перавозак грузаў чыгуначным транспартам агульнага карыстання. Зацверджаны пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 31.03.2008 № 40.
  • Тэхнічныя ўмовы пагрузкі і мацавання грузаў, М., Транспарт, 1988., Дадатак 14 да ПМГЗ.
  • Пагадненне аб міжнародных чыгуначных грузавых зносінах (ПМГЗ) са змяненнямі і дапаўненнямі на 1 ліпеня 2015 г.
  • Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на перавозку грузаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь чыгуначным транспартам агульнага карыстання, акрамя перавозак грузаў, якія накіроўваюцца транзітам па тэрыторыі краін — удзельніц Адзінай эканамічнай прасторы, а таксама работы (паслугі), звязаныя з арганізацыяй і ажыццяўленнем гэтай перавозкі, зацверджаная Пастановай Міністэрства эканомікі РБ ад 23.04.2013 № 26.

  • Тарыфная палітыка чыгунак дзяржаў-удзельніц СНД на перавозкі грузаў у міжнародных зносінах на фрахтовы год.
  • Заканадаўчыя і прававыя дакументы Рэспублікі Беларусь.

Дадатак 4 (узор пісьма аб пераадрасоўцы грузу)

Дадатак 5 (узор загада аб прызначэнні асобы, адказнай за правільнасць пагрузкі і пісьма аб накіраванні для праходжання праверкі ведаў)

Дадатак  7 (узор даверанасці на права подпісу дакументаў)

Дадатак 8 (пералік ведамасных пунктаў мытнага афармлення)