Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Кошт грузаперавозак

Кошт перавозкі па чыгунцы залежыць ад роду грузу, вагі грузу, адлегласці перавозкі, роду рухомага саставу (універсальны рухомы састаў, спецыяльны рухомы састаў, кантэйнер).

Пры адпраўленні грузу за межы Беларускай чыгункі адпраўшчык аплачвае правазныя плацяжы за тэрыторыю Рэспублікі Беларусь (да дзяржграніцы). Правазныя плацяжы за тэрыторыю краіны назначэння ажыццяўляе грузаатрымальнік пры атрыманні грузу. Магчымая аплата правазных плацяжоў за ўвесь шлях руху вагона праз экспедытарскія арганізацыі. Плацяжы за тэрыторыю краін, па якіх груз ідзе транзітам, аплачваюцца праз экспедытарскія арганізацыі.

Пры атрыманні грузу з-за межаў Беларускай чыгункі атрымальнік на станцыі прызначэння аплачвае правазныя плацяжы за тэрыторыю Рэспублікі Беларусь (ад дзяржграніцы) да станцыі назначэння.

У 2013 годзе ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы і Мытнага саюза Беларуская чыгунка перайшла на адзіны ўніфікаваны чыгуначны тарыф на перавозкі. Уніфікацыя тарыфаў заклікана аптымізаваць расходы бізнесу на лагістыку, адначасова павышаючы канкурэнтаздольнасць прадукцыі на знешніх рынках.

З 13.07.2013 уступіла ў сілу пастанова Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 23.04.2013 № 26 «Аб тарыфах на перавозку грузаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь чыгуначным транспартам агульнага карыстання, акрамя перавозак грузаў, якія накіроўваюцца транзітам па тэрыторыі краін — удзельніц Адзінай эканамічнай прасторы, а таксама работы (паслугі), звязаныя з арганізацыяй і ажыццяўленнем гэтай перавозкі.

1. У сувязі з гэтым пры перавозках грузаў ва ўнутрырэспубліканскіх і міжнародных зносінах (экспарт, імпарт, транзіт праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан (уключаючы іх парты) у Расійскую Федэрацыю (уключаючы яе парты) і ў адваротным напрамку) прымяняюцца зацверджаныя пастановай Мінэканомікі ад 23.04.2013 № 26:

- тарыфы на перавозку грузаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь чыгуначным транспартам агульнага карыстання, акрамя перавозак грузаў, якія накіроўваюцца транзітам па тэрыторыі краін — удзельніц Адзінай эканамічнай прасторы, а таксама работы (паслугі), звязаныя з арганізацыяй і ажыццяўленнем гэтай перавозкі;

- Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на перавозку грузаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь чыгуначным транспартам агульнага карыстання, акрамя перавозак грузаў, якія накіроўваюцца транзітам па тэрыторыі краін — удзельніц Адзінай эканамічнай прасторы, а таксама работы (паслугі), звязаныя з арганізацыяй і ажыццяўленнем гэтай перавозкі.

2. Пры перавозках грузаў транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, акрамя перавозак, названых у пункце 1, прымяняюцца палажэнні і стаўкі Тарыфнай палітыкі чыгунак дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў на перавозкі грузаў у міжнародных зносінах.

 
Беларуская чыгунка мае права змяняць узровень тарыфаў на перавозкі грузаў шляхам устанаўлення на пэўны перыяд часу паніжальных каэфіцыентаў да тарыфаў на перавозкі грузаў, устаноўленых Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.
 
 

Пры ўстанаўленні паніжальных каэфіцыентаў Беларуская чыгунка павінна прытрымлівацца патрабавання аб недапушчэнні стварэння пераваг для канкрэтных вытворцаў на перавозкі адных і тых жа грузаў па адным і тым жа маршруце, улічваць свае фінансавыя магчымасці, забяспечыць гібкае тарыфнае рэгуляванне на перавозкі з улікам рыначнай кан'юнктуры.

Рашэнні аб устанаўленні паніжальных каэфіцыентаў прымаюцца пастаянна дзеючай камісіяй па тарыфных пытаннях Беларускай чыгункі з улікам зваротаў грузаадпраўшчыкаў (грузаатрымальнікаў) або экспедытарскіх арганізацый, якія маюць дагаворы з Беларускай чыгункай на арганізацыю перавозак.

У звароце павінна змяшчацца наступная інфармацыя, якая характарызуе перавозку: кошт перавозкі грузу, кошт перавозкі і дадатковыя расходы пры перавозцы па тэрыторыі кожнай з краін, існуючыя і планаваныя аб'ёмы перавозак, наяўнасць выключных тарыфаў на перавозку дадзенага грузу па іншых чыгунках і інш.

Узровень фіксаваных тарыфаў на перавозкі грузаў, устаноўленых Беларускай чыгункай, не павінен:

  • перавышаць тарыфы на перавозкі грузаў, устаноўленыя Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь (верхняя цэнавая мяжа);
  • быць ніжэйшым за расходы на перавозкі грузаў, якія склаліся ў цэлым па Беларускай чыгунцы за апошні справаздачны перыяд (ніжняя цэнавая мяжа).

У мэтах павышэння якасці абслугоўвання кліентаў на базе Рэспубліканскага транспартна-экспедыцыйнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр Беларускай чыгункі (БТЛЦ) функцыянуе «гарачая лінія па пытаннях арганізацыі грузавых перавозак.

Аказанне кансультацыйнай дапамогі кліентам, прадастаўленне правазных іншых разлікаў і плацяжоў, а таксама кансультацыйныя паслугі па распрацоўцы аптымальных лагістычных маршрутаў, разлікі кошту дастаўкі грузаў у краіны СНД, Балтыі і Заходняй Еўропы аказваюцца па наступных тэлефонах:
  • +375 17 225 95 95 
  • +375 29 228 95 95 МТС (whatsapp і viber )