Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Сустрэча адміністрацыі, прафсаюзнага камітэта Маладзечанскай дыстанцыі шляху і лідэраў ГА «БРСМ» з моладдзю прадпрыемства

25 лютага 2016

У лютым 2016 года ў Маладзечанскай дыстанцыі шляху была праведзена сустрэча адміністрацыі, прафсаюзнага камітэта, лідэраў ГА «БРСМ» з моладдзю прадпрыемства. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх падраздзяленняў дыстанцыі.

Перад прысутнымі выступілі:

галоўны інжынер дыстанцыі В.Ф.Качан, які азнаёміў з асноўнымі задачамі, якія стаяць перад прадпрыемствам, звярнуў увагу на неабходнасць безумоўнага выканання патрабаванняў аховы працы;

намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце, кадрах і сацыяльных пытаннях шурпа т.ч. агучыла патрабаванні, што прадяўляюцца да работнікаў у часткі працоўнай, выканальніцкай дысцыпліны, давяла да ведама прысутных аб усіх мерапрыемствах, якія праводзяцца ў дыстанцыі, аддзяленні, а таксама аб дзейнасці добраахвотнай дружыны на вузле;

старшыня прафсаюзнага камітэта Барташ М.В. распавёў аб працы прафсаюзнай арганізацыі на прадпрыемстве, асвятліў пытанні ўдзелу ў культурна-масавых мерапрыемствах, аказання матэрыяльнай дапамогі работнікам;

сакратар Маладзечанскага вузла ГА «БРСМ» Ю.В. Паплёўка распавяла моладзі аб мэтах, задачах, якія стаяць перад членамі гэтай грамадскай арганізацыі.

Сакратар Маладзечанскай дыстанцыі шляху Маліноўскі А.П. выступіў перад прысутнымі са справаздачай аб праведзенай працы за 2015 год, які быў абвешчаны ў рэспубліцы Годам моладзі, заклікаў ўступаць у шэрагі ГА «БРСМ» найбольш актыўных работнікаў.

Таксама ў сустрэчы прыняў удзел супрацоўнік Маладзечанскага АУСТ, які давёў да ведама прысутных аб узмацненні адказнасці за злачынствы, учыненыя ў галіне наркатычных рэчываў.

Да спісу навін за 2016 год