Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Усе на суботнік !!!

1 лістапада

З 1 па 31 кастрычніка ў Мінску прайшоў месячнік па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі
 
У мінулую суботу (28 кастрычніка) работнікі сталічнага аддзялення былі задзейнічаны ў суботніку па ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторый з удзелам грамадскіх аб'яднанняў і працоўных калектываў Кастрычніцкага раёна г.Мінска.
 
Актыўны ўдзел прынялі моладзь і члены пярвічных арганізацыі ГА «БРСМ» ўсіх прадпрыемстваў Мінскага чыгуначнага вузла. Яны ахвотна згаджаюцца на ўдзел у такіх мерапрыемствах, бо для іх гэта не толькі магчымасць дапамагчы ў навядзенні парадку, але і адзін са спосабаў сабрацца разам і пагутарыць.
 
Згодна з Планам правядзення раённага суботніка за Мінскім аддзяленнем дарогі была замацаваная тэрыторыя па ул.Варанянскага, д.4-6. Неабходна было прыбраць сухое лісце, галінкі і пагрузіць смецце ў транспартны сродак, з чым моладзь выдатна справілася.
- «Упэўнены, што і парадак навядзем, і падзарадзімся энергіяй. Суботнік - добрая звычка!» - сказалі хлопцы.
 
Да спісу навін за 2017 год