Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Прыгожыя, маладыя, таленавітыя

6 снежня 2017

Актыўныя і таленавітыя чыгуначнікі Мінскага аддзялення сталі галоўнымі героямі шоў-конкурсу "Міс і Лідэр - 2017», які традыцыйна прайшоў на сцэне Культурна-спартыўнага цэнтра
 
Ужо стала добрай традыцыяй праводзіць сярод маладых спецыялістаў шоу-конкурс "Міс і Лідэр Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі". Гэта папулярнае сярод моладзі творчае спаборніцтва сёлета прысвечана 155-годдзю Беларускай чыгункі. Конкурс дазваляе заявіць пра сябе, праявіць у творчасці, паказаць таленты і эрудыцыю, а таксама пазнаёміцца з калегамі з іншых прадпрыемстваў.
 
Марына Макавеева на працягу 5 гадоў з'яўляецца нязменным рэжысёрам-пастаноўшчыкам дадзенага мерапрыемства.
- За некалькі гадоў конкурс стаў папулярным і даў пуцёўку ў жыццё многім маладым спецыялістам, - распавяла Марына Сяргееўна. - На вялікай сцэне ўдзельнікі робяць упэўнены крок у будучыню, яна дае магчымасць перспектыўнай моладзі заявіць пра сябе. Хацелася б, каб конкурс "Міс і Лідэр» выйшаў на дарожны ўзровень. Бо ў кожным аддзяленні ёсць таленавітыя маладыя людзі.
 
За звання «Міс» і «Лідэр» змагаліся 12 чалавек, якія прадстаўляюць 11 прадпрыемстваў чатырох вузлоў (Мінскага, Аршанскага, Маладзечанскага і Барысаўскага). Журы ўзначаліў намеснік начальніка Мінскага аддзялення Аляксандр Харашэвіч.
 
Маладыя людзі спаборнічалі ў досціпе, дэманстравалі свае творчыя здольнасці і веданне культуры побыту нашых продкаў. Нягледзячы на тое, што канкурсанты выступалі парамі, ацэнку атрымліваў кожны асобна.
Знаёмства з удзельнікамі пачалося не з традыцыйнай візітнай карткі, а з этапа, прысвечанага юбілею магістралі. У вершах канкурсанты выказвалі словы прызнання і захаплення Беларускай чыгункай.
 
Наступны этап «Усе мы родам з Беларусі» апынуўся для некаторых няпростым. Рабятам трэба было прадэманстраваць не толькі бездакорнае валоданне беларускай мовай, але і глыбокія веды жыцця і побыту нашых продкаў.
 
Пераагучыць фрагменты вядомых кінафільмаў на чыгуначны лад трэба было ў наступным конкурсе. Гледачы з задавальненнем паглядзелі новыя версіі карцін «Службовы раман», «Вакзал для дваіх», «Каханне і галубы», «У джазе толькі дзяўчаты» і іншыя.
 
Заключным этапам стаў творчы конкурс «Пад заступніцтвам муз». Большасць удзельнiкаў выбралі танцавальны жанр. Аляксей Дыдышка (Мінскае вагоннае дэпо) і Кацярына Крыцкая (Мінская база транспартная) выканалі «Элегію кахання». Свет кантрастаў прадэманстравалі чыгуначнікі з Маладзечна. Марыя Ярмантовiч (станцыя Маладзечна) бліскала ў «Венскім вальсе», а Аляксей Мірашнічэнка (Маладзечанская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі) «запальваў» пад лацінаамерыканскую «Ча-ча-ча». Непарыўную сувязь прыроды і чалавека прадставілі Ірына Жук (станцыя Орша) і Уладзіслаў Камеля (Аршанская дыстанцыя пуцi), злучыўшы брэйк-данс і акцёрскае майстэрства. Незвычайна шчырым, душэўным і адкрытым стаў «Накцюрн пра каханне» ў выкананні Яўгена Бабіцкага і Алены Кандрат (Барысаўская дыстанцыя пуцi). Гісторыю кахання ў цыркавым акрабатычным эцюдзе са мноствам падтрымак адлюстравалі Дзяніс Крыўчык (Мінская дыстанцыя пуцi) і Маргарыта Скорабагатава (Мінскі вагонны ўчастак). А Ксенія Шэшко (Культурна-спартыўны цэнтр) і Аляксандр Савічаў (лакаматыўнае дэпо Мінск) прадставілі музычна-літаратурную кампазіцыю: пад акампанемент раяля ў выкананні Ксеніі вершы чытаў Аляксандр. Гэты конкурс пераканаўча даказаў, што кожны яго ўдзельнік валодае вялікім творчым патэнцыялам.
 
Пакуль журы падводзіла канчатковыя вынікі, добры настрой гледачам дарылі салісты калектываў Культурна-спартыўнага цэнтра «Зорачкі», «Гарэзныя агеньчыкі», «Цернiчка», «Маладзік», «Церніца» і артысты тэатра «Хрыстафор».
 
Усіх удзельнікаў ўзнагародзілі дыпломамі, а спецыяльны прыз ад Райпрофсожа Мінскага аддзялення дастаўся прадстаўнікам Барысаўскай дыстанцыі пуцi - Яўгену Бабіцкаму і Алене Кандрат.
«Віцэ-Міс» і «Віцэ-Лідэрам» прызнаны Кацярына Крыцкая (Мінская база транспартная) і Аляксандр Савічаў (лакаматыўнае дэпо Мінск).
 
Уладальнікамі ганаровых званняў «Міс» і «Лідэр» сталі Ксенія Шэшко (Культурна-спартыўны цэнтр) і Аляксей Мірашнічэнка з Маладзечанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі.
 
Да спісу навін за 2017 год