Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Турыстычны злёт “Нёман-2013” Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў

29 ліпеня 2013

Фізічная культура і пачуццё калектывізму ў арганізацыі з'яўляюцца неад'емнымі атрыбутамі, якія спрыяюць яднанню духу супрацоўнікаў і адказнасці адзін перад адным. Найлепшым правядзеннем часу для дасягнення такіх мэт з'яўляюцца турыстычныя злёты.

Прафсаюзны камітэт Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі, у асобе старшыні прафсаюза Савіцкай Юзэфы Баляславаўны, і адміністрацыя дыстанцыі, у асобе намесніка начальніка дыстанцыі па ідэалагічнай рабоце, кадрах і сацыяльных пытаннях Касьянава Сяргея Дзмітрыевіча, у сярэдзіне ліпеня арганізавалі сапраўднае свята для супрацоўнікаў дыстанцыі - турыстычны злёт. Прыняць удзел у турыстычным злёце змаглі ўсе жадаючыя, а іх было нямала. Адзінай умовай удзелу ў мерапрыемстве было жаданне даказаць сабе і сваім таварышам імкненне аб'яднацца духам і падняць сабе і акаляючым настрой.

Турыстычны злёт вырашана было праводзіць на базе адпачынку лакаматыўнага дэпо Мінскага аддзялення «Нёман, якое знаходзіцца на беразе аднайменнай ракі. Рака Нёман у гэтым месцы мае вельмі моцнае цячэнне і нязначную глыбіню, але тым не менш з кожным удзельнікам турзлёту быў праведзены інструктаж па правілах бяспечнага знаходжання каля вады і ў лесе з улікам беларускага клімату.

Асноўныя мерапрыемствы пачаліся раніцай. Кожны змог паўдзельнічаць у індывідуальных і камандных спартыўных мерапрыемствах — ад шашак і дартса да валейбола і водных спаборніцтваў. Спартыўныя мерапрыемствы былі выбраны такім чынам, каб кожны змог не толькі паўдзельнічаць, але і атрымаць рэальныя шанцы на перамогу. Як і трэба было чакаць, правільны падыход у арганізацыі турыстычнага злёту і правільна пастаўленыя мэты паспрыялі ўзняццю і ўмацаванню карпаратыўнага духу, а таксама фізічнага стану работнікаў Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў.

Да спісу навін за 2013 год