Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

16 Міжнародная выстава чыгуначнага мадэлявання

23 жніўня 2013

На дзіцячай чыгунцы імя К. С. Заслонава з 2 па 4 жніўня 2013 года праходзіла 16 Міжнародная выстава чыгуначнага мадэлявання, прымеркаваная да Дня чыгуначніка.

Мадэлі лакаматываў, вагонаў, дызель- і электрацягнікоў, а таксама чыгуначных збудаванняў розных эпох былі прадстаўлены мадэлістамі з Расіі, Украіны і Беларусі. За час работы выставы з яе экспазіцыяй азнаёмілася больш за 2,5 тыс. чалавек.

Асаблівы ўклад у арганізацыю выставы ўнёс кіраўнік гуртка «Чыгуначнае мадэляванне Антон Цвярдоў, былы выхаванец дзіцячай чыгункі.

Чацвёртага жніўня ў гонар Дня чыгуначніка на станцыі Заслонава быў арганізаваны святочны канцэрт сіламі Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў. У гэты святочны дзень юным пасажырам уручаліся памятныя сувеніры з сімволікай дзіцячай чыгункі.

Да спісу навін за 2013 год