Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Прыезд юных чыгуначнікаў з Запарожжа

30 жніўня 2013

У перыяд з 6 па 10 жніўня 2013 года на дзіцячай чыгунцы імя К. С. Заслонава знаходзілася ўкраінская дэлегацыя дзіцячай чыгункі імя П. Р. Паповіча з горада Запарожжа. У складзе дэлегацыі былі начальнік дзіцячай чыгункі Чорненькі М. І., намеснік начальніка Козак А. Н., інструктары і юныя чыгуначнікі.

За час прабывання госці наведалі навучальны цэнтр і станцыю Заслонава, дзе было арганізавана сумеснае праходжанне вытворчай практыкі юнымі чыгуначнікамі дзвюх дзіцячых дарог, тэматычны вечар сустрэчы «Разумнікі і разумніцы з правядзеннем конкурсаў і віктарын. Падчас сустрэч адбыўся абмен навучальна-тэматычным матэрыялам, педагагічным вопытам, памятнымі падарункамі і сувенірамі.

Таксама для дэлегацыі Запарожскай дзіцячай чыгункі былі арганізаваны і праведзены наступныя мерапрыемствы: аглядная экскурсія па г. Мінску, паездкі на гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна, мемарыяльны комплекс «Хатынь і «Курган Славы.

 

Да спісу навін за 2013 год