Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

13 лістапада ў Мнскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбыўся штогадовы конкурс на званне «Міс Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі-2013”

15 лістапада 2013

У конкурсе прынялі ўдзел 7 дзяўчат, якія прадстаўляюць Мінскі вагонны ўчастак, Барысаўскую дыстанцыю пуці, лакаматыўнае дэпо Мінск, станцыю Орша, рэфрыжэратарнае вагоннае дэпо Маладзечна, лакаматыўнае дэпо Мінск.

У першым этапе конкурсу «Візітная картка ўдзельніцы ў адвольнай форме коратка расказалі пра сябе, пра сваю работу, пра свет сваіх захапленняў. Другі этап конкурсу называўся «У дзяцінстве я марыла стаць…, у якім дзяўчаты паказалі ў свабодным фармаце невялікі тэатралізаваны эцюд. Наступным этапам конкурсу быў «Бывай, лета чырвонае… - дэфіле ў купальніках. Кожная ўдзельніца конкурсу да этапу «Мой артыстычны дар падрыхтавала канцэртны нумар. Гледачам былі прадстаўлены арыгінальныя танцы, песні, а таксама нумар у гутарковым жанры.

Завяршальным этапам конкурсу стала «Дэфіле ў вячэрніх уборах з чытаннем чатырохрадкоўя філасофскага зместу.

Па выніках конкурсу званне «Віцэ-міс Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі-2013 прысуджана Пеўневай Ірыне (лакаматыўнае дэпо Мінск),

званне «Міс Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі-2013 прысуджана Гацко Вераніцы (Мінскі вагонны ўчастак).

Да спісу навін за 2013 год