Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

15 – 16 сакавіка 2014 года турыстычны цэнтр “Дартур” Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі сумесна з ТАА “РЖД тур” арганізавалі турыстычную паездку па маршруце Масква – Мінск – Дудуткі – Мір – Нясвіж – Масква

17 сакавіка 2014

 

Гэта паездка была арганiзавана для членаў ППА Расійскага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Маскоўскага філіяла ААТ «Федэральная пасажырская кампанія.

72 расійскія чыгуначнікі ў рамках праекта «Цягнiком у сталiцу здзейснілі займальнае падарожжа па Мінску, пачулі пра яго сучаснасць і гісторыю, акунуліся ў чароўную музыку аргана ў каталіцкім касцёле Св. Сымона і Алены. Прынялі ўдзел у працэсе стварэння сувеніра ў шматлікіх рамесніцкіх майстэрнях музея матэрыяльнай культуры «Дудуткі, адчулі ўсё хараство беларускай культуры. Сялянскі хлеб з салам, салёныя агуркі, мёд уласнай вытворчасці - усё гэта можна было паспрабаваць падчас наведвання комплексу. І, вядома, немагчыма, пабываўшы ў Беларусі, не наведаць знакамітыя замкі ў Міры і Нясвіжы.

Усяго за адзін дзень экскурсанты ўбачылі роўна палову аб'ектаў спадчыны ЮНЕСКА, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, а таксама пачулі яркую і цікавую гісторыю роду Радзівілаў, без якой немагчыма ўявіць як гісторыю нашай краіны, так і яе сучаснасць.

Да спісу навін за 2014 год