Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Лакаматыўнае дэпо Мінск - лаўрэат Прэміі Ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці 2013

17 красавіка 2014

Арганізацыям беларускай чыгункі ўручылі прэміі ўрада ў галіне якасці 2013. Урачыстая цырымонія адбылася 16 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Усяго лаўрэатамі па выніках 2013 сталі 13 арганізацый.
 
У намінацыі «Забеспячэнне паслуг і выкананне работ» Прэмія Ўрада прысуджана адасобленаму структурнаму падраздзяленню лакаматыўнае дэпо Мінск унітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі".
 
Таксама званне дыпламанта конкурсу на суісканне Прэміі Ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці 2013 прысуджана адасобленаму структурнаму падраздзяленню Баранавіцкае вагоннае дэпо унітарнага прадпрыемства «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі".
 

Лаўрэаты Прэміі Урада атрымліваюць права выкарыстання эмблемы прэміі ў маркіроўцы прадукцыі, дакументацыі і рэкламных матэрыялах на працягу 5 гадоў. Каталог з інфармацыяй пра лаўрэатаў і дыпламантаў рассылаецца ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь за мяжой.

                     (у цэнтры - начальнік лакаматыўнага дэпо Мінск Дашкевіч Павел Леанідавіч)
Да спісу навін за 2014 год