Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Напярэдадні дня беларускага пісьменства на Дзіцячай чыгунцы адбылася сустрэча юных чыгуначнікаў з беларускімі пісьменнікамі

1 верасня 2014

29 жніўня 2014 года ў 11.00 на дзіцячай чыгунцы адбылося раеннае мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускай пісьменнасці «Пісьменнікі дзецям». Юнные чыгуначнікі сустрэліся з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі Беларусі - Уладзімірам Сцяпанавічам Липским - членам праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса «Вяселка», уладальнікам Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра і прэміі Васіля Віткі, ініцыятарам правядзення рэспубліканскага фестывалю народнага гумару і Раісай Андрэеўнай Баравіковай, пісьменніцай, аўтаркай шматлікіх кніг паэзіі і прозы, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы, літаратурнай прэміі Аркадзя Куляшова, спецыяльнай прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых прэстыжных прэмій.

Падчас сустрэчы Раіса Андрэеўна і Уладзімір Сцяпанавіч займальна распавядалі пра свае жыцце і творчасць, чыталі свае творы, размаўлялі з імі, задавалі ім пытанні.

У заключэнні сустрэчы юныя чыгуначнікі арганізавалі для гасцей займальную паездку ў цягніку, абмяняліся памятнымі падарункамі.

Да спісу навін за 2014 год