Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

На Дзіцячай чыгунцы завяршыўся 59-й летні сезон пасажырскіх перавозак

3 кастрычніка 2014

За пяць месяцаў перавезена каля 45 тысяч дзяцей і дарослых.

Па традыцыі апошні рэйс прызначаўся для юных выхаванцаў малой Беларускай.

Свята пачалося з выступлення калектываў артыстаў КСЦ Мінскага аддзялення і ўрачыстай лінейкі. На ей абвясцілі імены пераможцаў конкурсаў на званне «Лепшы па прафесіі» і «Лепшая зьмена». Першыя месцы ў сваіх намінацыях занялі машыніст цеплавоза Алег Амяльчук, дзяжурны па станцыі Павел Макаранка, путеец Мацвей Давыдаў і праваднік пасажырскага вагона Уладзіслаў Чахольскі. Акрамя дыпломаў ім уручылі нагрудныя значкі.

      

Пераходзячы вымпел пераможцы конкурсу на лепшую змену дастаўся чацвертай змене інструктара Святланы Марутко. Гэтым жа хлопцам і ўручылі пераходзячы кубак футбольнага турніру, які традыцыйна праходзіць на малой Беларускай. Завяршылася ўрачыстая частка канцэртнай праграмай, падрыхтаванай інструктарам па культурна-масавай працы дзіцячай чыгункі Натальляй Маслович.
Наступны сезон - юбілейны для дзіцячай чыгункі, ен пройдзе пад знакам перамен. У іх чаканні жывуць, і юныя выхаванцы малой Беларускай.

Да спісу навін за 2014 год