Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Наведванне юнымі чыгуначнікамі сталічнай дзіцячай магістралі вагона-музея моладзевага агітацыйнага цягніка «Кветкі Вялікай Перамогі»

30 красавіка 2015

У рамках святкавання 70-летияВеликой Перамогі, у мэтах ідэалагічнага і маральнага выхавання падлеткаў і далучэння іх да гісторыі сваей дзяржавы 29.04 2015 года юныя чыгуначнікі сталічнай дзіцячай магістралі наведалі вагон-музей моладзевага агітацыйнага цягніка «Кветкі Вялікай Перамогі", дзе сабраны ўнікальныя экспанаты ваеннага часу, якія далі музеі, гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», Беларусьфільм.
 
З экспазіцыяй вагона-музея пазнаеміў Першы сакратар БРСМ Ленінскага раена горада Брэста. Д. А. Пяскоў. Ен распавеў аб гістарычных падзеях ваеннага часу. Хлопцаў уразіла калекцыя зброі, якое можна было ўзяць у рукі і адчуць гераізм нашых воінаў і ўвесь трагізм таго часу. З непадробнай цікавасцю яны прачытвалі франтавыя, складзеныя ў трохкутнічкі, лісты.гістарычныя дакументы, у якіх адлюстроўвалася барацьба беларускага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, знаеміліся з франтавым побытам вайскоўцаў гадоў.
 
Пасля наведвання юныя чыгуначнікі дзяліліся сваімі ўражаннямі, расказвалі, як ваявалі іх прадзеды і галоўнае, што яны засвоілі цверда — хай будзе свет і ўсе блізкія і родныя жывыя і здаровыя.
Да спісу навін за 2015 год