Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Выстава чыгуначнага моделизма 2015 на Дзіцячай чыгунцы

10 жніўня 2015

На дзіцячай чыгунцы ім. К. С. Заслонава з 31 ліпеня па 2 жніўня 2015 года прайшла традыцыйная выстава чыгуначнага моделизма, прымеркаваная да Дня чыгуначніка. Свае мадэлі і модулі з чыгуначнай інфраструктурай прадставілі пастаянныя ўдзельнікі выставы Валерый Коперсак г. Вентспілс (Латвія), Аляксей Серобаба г. Гомель, Сяргей Шаўчук г. Масты, Мікалай Луцэвіч г. Мінск, Яраслаў Бабіцкі г. Мінск, Міхаіл Грыгор'еў г. Мінск, Петр Горбач г. Гродна, Аляксей Пракоф'еў г. Мінск, а таксама чыгуначныя макет і мадэлі гурткоўцаў дзіцячай чыгункі. Вялікі ўклад у арганізацыю правядзення выставы унеслі Антон Твердов і Юрый Панін — кіраўнікі гуртка чыгуначнага мадэлявання на дзіцячай чыгунцы, былыя яе выхаванцы.

Сярод аматараў чыгуначнага мадэлявання есць людзі розных прафесій лекар-тэрапеўт, інжынер-электрык, сувязіст, слесара і школьнікі. Імі былі прадстаўлены модуль-макет з пуцеправодам і тунэлем, модуль-макет прыпыначнага пункта «Мачулішчы», модуль-макет з кар'ернай распрацоўкай і жылым паселкам, мадэлі лакаматываў М-62, ЧМЭ-3, ТЭ-3, ВЛ-80, ВЛ-22м, ДР-1, пасажырскія і грузавыя вагоны, а таксама аднаўленчы цягнік і іншыя мадэлі.

Цікавымі экспанатамі сталі мадэлі пасажырскіх і грузавых вагонаў фірмы «MARKLIN» выпуску 20-х гадоў мінулага стагоддзя, прадстаўленыя Дзмітрыем Якушем.

За час правядзення выставы яе гледачамі сталі каля 2,5 тысяч чалавек.
Да спісу навін за 2015 год