Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Вынікі працы Маладзечанскага вузла УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» за 2015 год

21 сакавіка 2016

"Веліч перамогі мераецца ступенню яе цяжкасці."
                                                         Мішэль дэ Мантэнь

 

05.03.2016 ў Палацы Культуры горада Маладзечна сабраліся пераможцы раённага спаборніцтва па выніках працы за 2015 год.

Згодна з рашэннем Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта ад 2015/02/26 №134 у намінацыі «Лепшая арганізацыя транспарту» за 2015 год стала станцыя Маладзечна УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» пад кіраўніцтвам начальніка станцыі Малайчука Віктара Васільевіча, а ў намінацыі «Лепшы работнік чыгуначнага транспарту» быў прызнаны Цюшкевіч Андрэй Васільевіч - слесар па рамонце рухомага састава рэфрыжэратарнага дэпо Маладзечна УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі.

Усе пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта, памятнымі знакамі, грашовымі прэміямі і занесены на дошку Гонару Маладзечанскага раёна.

Да спісу навін за 2016 год