Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

23 красавіка 2016 года адбылася Акцыя «Стоп-заяц!»

26 красавіка 2016

Акцыя была накіравана на правядзенне мерапрыемстваў па праверцы ў пасажыраў цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа наяўнасці праязных дакументаў і на павышэнне культуры праезду ў цягніках.

Мінскім аддзяленнем Акцыя была праведзена на станцыях Мінск-Пасажырскі, Мінск-Усходні, Орша, Маладзечна і прыпыначным пункце Інстытут Культуры.

У Акцыі ад Мінскага аддзялення прыняло ўдзел 110 маладых людзей, з іх 104 чалавекі - члены БРСМ. Пры правядзенні пероннага кантролю прысутнічалі прадстаўнікі ваенізаванай аховы, супрацоўнікі ўнутраных спраў на транспарце і кантралёры-рэвізоры. З пасажырамі праводзілася тлумачальная гутарка, падчас якой было раздадзена 720 памятак аб правілах праезду ў цягніках, рэгіянальных ліній эканомкласа.

У выніку падчас правядзення акцыі выяўлена каля 56-ці парушальнікаў, якім было прапанавана набыць білеты на праезд.

Да спісу навін за 2016 год