Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Добрая вясновая традыцыя - наводзіць парадак

26 красавіка 2016

Суботнік на Мінскім аддзяленні чыгункі праходзіў у некалькі этапаў.

09.04.2016 ў рамках правядзення рэспубліканскага суботніка адбылося навядзенне парадку ў паласе адводу на ўчастку Памыслішча-Энергетык. Усяго ва ўборцы паласы адводу ўдзельнічала каля 160 чалавек ад адасобленых структурных падраздзяленняў (ДС Мінск-Пасажырскі, Мінск-Сартавальны, ВЧД-1, ТЧ-1, 9, НГЧ-1, ШЧ-1, ЭЧ-1, ПЧ-3).

16.04.2016 работнікамі апарата аддзялення праведзены суботнік на Дзіцячай чыгунцы па ўборцы бытавога смецця, леташняга лісця на станцыі Сасновы бор і ў паласе адводу на ўчастку ад мяжы Партызанскага і Першамайскага раёнаў да вул. Філімонава.

У дзень правядзення рэспубліканскага суботніка 23.04.2016 работы па навядзенні парадку праводзіліся ў паласе адводу Мінскай дыстанцыі пуці ў межах станцыі Мінск-Паўночны — пуцеправод Жукава, ст. Мінск-Усходні - прыпынак Iнстытут Культуры, ст. Мінск-Усходні - пад'язныя пуці Мінскага камбіната хлебапрадуктаў, прыпынак Iнстытут Культуры — ст. Мiнск-Паўднёвы, ст. Мiнск-Сартавальны (парк № 4, пост № 6) — прыпынак Iнстытут Культуры. Таксама работнікамі апарата аддзялення ажыццяўлялася ўборка тэрыторыі аздараўленчага лагера iм. М.Гастэла.

Акрамя таго, каля 50 чалавек ад адасобленых структурных падраздзяленняў Мінскага чыгуначнага вузла 23 кастрычнiка працавалі на суботніку на вул. Кіжаватага, 88а, які праводзіўся пад эгідай адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

Работнікі Аршанскага і Маладзечанскага вузлоў, а таксама неадасобленых структурных падраздзяленняў (лінейных станцый) у рамках правядзення месячніка па навядзенні парадку праводзілі ўборку замацаваных тэрыторый (афарбоўку бардзюраў, пабел і абрэзку дрэў і кустоў). Асаблівая ўвага надавалася добраўпарадкаванню і прывядзенню ў належны стан тэрыторый воінскіх пахаванняў і памятных месцаў, прылеглых да аб'ектаў чыгуначнага транспарту. Усяго ўдзел у рэспубліканскім суботніку ўзялі каля 14 тысяч чалавек — супрацоўнікаў Мінскага аддзялення чыгункі.

Да спісу навін за 2016 год