Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Лакаматыўнае дэпо Мінск стала дыпламантам пятай Прэміі Садружнасці Незалежных Дзяржаў за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг

12 мая 2016

Такой прэстыжнай узнагароды па выніках 2015 года былі ўдастоены 12 прадпрыемстваў і арганізацый з Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана і Кыргызстана. Прэмію прысудзілі за вытворчасць высакаякаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі і паслуг, павышэнне экспартных магчымасцяў, стварэнне высокай рэпутацыі таваравытворцаў краін СНД як на рынку Садружнасці, так і на міжнародным.

Важкасць дасягненняў сталічных чыгуначнікаў падкрэсліваецца тым, што дадзеная Прэмія прысуджаецца адзін раз у два гады. Суіскальнікі павінны пацвердзіць высокую якасць выпускаемай прадукцыі або аказваемай паслугі на працягу не менш двух гадоў і ажыццяўляць экспарт прадукцыі (паслуг) не менш чым у дзве дзяржавы — удзельніцы СНД.

Лакаматыўнае дэпо Мінск — найбуйнейшае шматпрофільнае рамонтна-эксплуатацыйнае прадпрыемства Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Яго асноўная задача — забеспячэнне перавозачнага працэсу, эксплуатацыя і рамонт цягавага рухомага саставу. Перыядычнасць і аб'ем работ па аднаўленню рэсурсу машын і механізмаў, інфраструктурных аб'ектаў арганізаваны на прадпрыемстве ў адпаведнасці з сістэмай планава-папераджальнага рамонту. Калектыў уносіць важкі ўклад у надзейнае і бесперабойнае функцыянаванне не толькі свайго аддзялення, але і ўсей Беларускай чыгункі. Яго праца накіравана на паляпшэнне тэхналагічных працэсаў, павышэнне якасці рамонтных работ, пошукі новых прагрэсіўных тэхналогій і стварэнне годных умоў працы.

У лакаматыўным дэпо Мінск праводзяць мэтанакіраваную работу па ўкараненні і ўдасканаленні сістэм менеджменту якасці, кіравання аховай працы і навакольнага асяроддзем.

На прадпрыемстве ўжываюць сістэму кіравання тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам абсталявання (ТОРА). За некалькі гадоў паспелі ацаніць яе карыснасць, эфектыўнасць. Гэты аўтаматызаваны комплекс забяспечвае шэраг пераваг. У прыватнасці, дзякуючы сістэме ТОРА з'явілася магчымасць паменшыць папяровы дакументаабарот, павысіць кантроль над выкарыстаннем матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцяў. Акрамя таго, былі створаны перадумовы для павышэння эфектыўнасці планавання і правядзення рамонтных работ. Перамога ў прэстыжным міжнародным конкурсе служыць пацвярджэннем эфектыўнасці мер, якія прымаюцца ў лакаматыўным дэпо Мінск.
Гэтую Прэмію прысуджаюць з 2006 года. За час правядзення конкурсу яго пераможцамі сталі 24 айчынных прадпрыемствы і арганізацыі.
Руслан АНАНЬЕЎ

 
Да спісу навін за 2016 год