Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Лепшы падарунак – песня

19 мая 2016

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, ансамбль беларускай песні «Церніца» Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення стаў ганаровым госцем ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага юбілею Беларускага фонду міру.

Свае 55-годдзе, гэта грамадскае аб'яднанне отме-ціла маштабна. У сталічнай філармоніі сабраліся дэлегацыі з усіх абласцей нашай краіны, прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, рэлігійных арганізацый, дыпламатычных міс-сий. Ад кароткага экскурсу ў гісторыю да цяперашніх праектаў і акцый — паспелі мінулае і ўспомніць, і аб гэтым пагаварыць, а таксама адзначыць актывістаў фонду значкамі «Заслужаны міратворац».
Ганаровая місія стварыць святочны настрой выпала творчым калектывам. І невыпадкова, што менавіта ансамбль «Церніца» адкрываў і закрываў дадзенае мерапрыемства: гэты калектыў супрацоўнічае з фондам ўжо даўно.

Зарадзіліся кантакты яшчэ 30 гадоў таму з адкрыцця першай праграмы «Чарнобыльскі шлях — дарога жыцця па роднай зямлі". Якую менавіта песню тады выканалі першай, кіраўнік калектыву Іосіф Несцяровіч ўжо і не ўспомніць. Ды і колькасць канцэртаў, з якімі выступіў ансамбль перад жыхарамі населеных пунктаў, якія трапілі ў зону заражэння пасля аварыі на ЧАЭС, таксама палічыць складана: бывала больш за 15 паездак у год. Толькі ў гэтым у рамках гэтай праграмы ў «Церніцы» іх было васемнаццаць. Склад калектыву за 30 гадоў паспеў абнавіцца некалькі разоў.

У скарбонцы ансамбля — шмат дыскаў, але песенных кампазіцый хопіць яшчэ на тры-чатыры альбома. «Вялікая праца», — так на пытанне аб сакрэце поспеху, усміхаючыся, адказвае Іосіф Аляксандравіч. Ад Парыжа да Джакарты — «Церніца» знаеміць зритеилей з беларускай культурай далека за межамі Беларусі.

Кацярына ОСОВСКАЯ

Да спісу навін за 2016 год