Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Афіцыйна

22 чэрвеня 2016

Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Міхайлавіч Марозаў прызначыў Паўла Леанідавіча Дашкевіча на пасаду начальніка УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі".

 
Павел Леанідавіч Дашкевіч нарадзіўся ў 1982 годзе. У 2005 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту па спецыяльнасці «рухомы састаў». У 2015 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».
 
Працоўную дзейнасць на Беларускай чыгунцы пачаў у 2005 годзе майстрам участку ТР-3, ТР-2. Працаваў галоўным механікам, галоўным інжынерам лакаматыўнага дэпо Мінск УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі". З 2012 па 2015 год - начальнік лакаматыўнага дэпо Мінск УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі". У кастрычніку 2015 года прызначаны на пасаду намесніка начальніка УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі".
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Да спісу навін за 2016 год