Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Падарылі дзецям радасць

27 чэрвеня 2016

Не паспеў дзіцячы аздараўленчы лагер імя Мікалая Гастэлы адкрыць свой чарговы летні сезон, туды ўжо спяшаюцца шматлікія госці. Вось і на мінулым тыдні да хлопцаў прыехалі артысты Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення — заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь — ансамбль эстраднага танца «Гарэзныя агеньчыкі" і цыркавая студыя «Белая Русь» — падарылі дзятве сапраўднае свята.

Яркія касцюмы, энергія і запал юных танцораў, гнуткасць і бясстрашнасць маленькіх цыркачоў сапраўды зачароўваюць і ствараюць адчуванне чараўніцтва. Гледачы назіралі за казачным дзействам, не адрываючы вачэй. Зрабіць вольны час займальным і запамінальным — адна з галоўных задач дзіцячага аздараўленчага лагера, упэўнены яго начальнік Аляксандр Янкавец.

І гэтая ўпэўненасць пацвярджаецца шчаслівымі ўсмешкамі юных адпачывальнікаў. А гэта — 256 школьнікаў першай змены. — Кожны сезон мы стараемся зрабіць незвычайным, разнастайным. Бо многія дзеці бываюць у нас рэгулярна, — адзначыў Аляксандр Аляксандравіч. — Напрыклад, у гэтым годзе за — пушчаны гульнявы праект «Чароўны экспрэс» (па матывах раманаў Джоан Роўлінг пра Гары Потэра). Мерапрыемствы таксама звязаны з тэматыкай кніг і фільмаў пра чараўнікоў. Атрады сталі «вагонамі», якія разам утвараюць сам «Чароўны экспрэс». Дзецям падабаецца такая гульня. Да дня нараджэння лагера таксама пройдзе акцыя «Суперканiкулы» у рамках праграмы Суперлато. Вядома ж, не абыдзецца без падарункаў.

У планах — фотавыстава славутасцяў нашай краіны, адкрыцце Алеі знакамітых людзей Беларусі, мноства іншых мерапрыемстваў. Думаю, гэта лета запомніцца нашым выхаванцам. Аказваецца, што сярод персаналу лагера есць людзі, якія адпачывалі тут яшчэ дзецьмі і з задавальненнем прыязджаюць сюды папрацаваць падчас свайго адпачынку. Верагодна, яшчэ і таму, што ў калектыве добры мікраклімат. — Мы стараемся быць адзінай камандай. А гэта, як вядома, — залог поспеху, — працягвае Аляксандр Аляксандравіч. — Што вас натхняе на працу з дзецьмі? — Напэўна, усведамленне таго, што займаемся вельмі важнай справай, а таксама жаданне стварыць для рабят ўмовы для паўнавартаснага адпачынку, пры гэтым перадаючы свае веды і вопыт. І дзіцячыя ўсмешкі - лепшая ўзнагарода за нашу працу. Гэта лета для лагера поўна новых пачынанняў. Дзеці ўбачаць мультымедыйную прэзентацыю Мінскага заапарка, адбудзецца першы ColorFest (музычны фестываль фарбаў Холі, родам з Індыі - заўв. аўтара) для ўсіх жадаючых.

Зусім нядаўна ў гастелаýцаý з'явіýся ýласны сайт і старонка ў Instagram, дзе штодня выкладваюцца фота з самымі яркімі момантамі дня. Аднак жыцце ў лагеры складаецца не толькі з новых ініцыятыў: працягваецца пленнае супрацоўніцтва з Мінскім абласным драматычным тэатрам (г. Маладзечна) і УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама. Тут заўседы з нецярпеннем чакаюць мабільны планетарый з 3D-фільмамі і, вядома, артыстаў КСЦ з яркімі і непаўторнымі выступленнямі.

Ганна ЦІХАНОВІЧ

Да спісу навін за 2016 год