Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

З сонечным настроем

6 чэрвеня 2016

Міжнародны дзень абароны дзяцей шырока адзначылі ў беларускай сталіцы. Адной з пляцовак стала Дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава, якая з 1 чэрвеня пачала працаваць у летнім рэжыме. Гэта любімае месца адпачынку шматлікіх маленькіх мінчан. Тут у рамках месячніка Чырвонага Крыжа, які праходзіў з 8 мая па 1 чэрвеня пад дэвізам «Актыўнае валанцёрства», адбылася дабрачынная акцыя Дарожнай арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) і канцэрт аматарскіх калектываў Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення.
 

- Акцыя праводзіцца пад эгідай сакратарыята Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа сумесна з Мінскай гарадской арганізацыяй Чырвонага Крыжа, — распавядае старшыня Дарожнай арганізацыі Чырвонага Крыжа Мікалай Крысенка. — Сёння тут сабраліся дзеці практычна з усяго горада. Запрошаныя і хлопцы з няпоўных, шматдзетных сем'яў, з абмежаванымі магчымасцямі з Першамайскага, Савецкага і Цэнтральнага раёнаў сталіцы. Для іх наша арганізацыя набыла парадку 400 квіткоў для падарожжа па Дзіцячай чыгунцы.
 
Прадстаўнікі Дарожнай арганізацыі Чырвонага Крыжа падрыхтавалі для дзяцей і іх бацькоў цікавую адукацыйную праграму. Разам з валанцёрамі - навучэнцамі сталічнага каледжа чыгуначнага транспарту — раздавалі ілюстраваныя памяткі аб прафілактыцы розных захворванняў, правялі цікавую віктарыну з прызамі, у якой прыняло ўдзел больш за 60 чалавек. Яна складалася з 15 пытанняў, якія тычацца дзеянняў пры аказанні першай медыцынскай дапамогі, гісторыі Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа. Да прыкладу, што трэба прадпрымаць пры траўме носа, пры апёку, абмаражэнні, прытомнасцi? Хто з'яўляўся заснавальнікам руху Чырвонага Крыжа?
 
Валанцёры з Першамайскага раёна сталіцы — навучэнцы гандлёвага каледжа — раздавалі дзецям напоі, а хлопцы з каледжа чыгуначнага транспарту — паветраныя шары з сімволікай Дарожнай арганізацыі Чырвонага Крыжа, якія карысталіся вялікай папулярнасцю ў дзятвы. Як распавялі будучыя чыгуначнiцы Іра Бачкарова і Каця Пінчук, валанцёрскі клуб UNIVO створаны ў іх ВНУ пры матэрыяльнай і інфармацыйнай падтрымцы Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА ў 2012 годзе. Моладзь дапамагае дзецям з сталічнай дапаможнай школы-інтэрната № 11, удзельнічаюць у розных праектах, семінарах і трэнінгах, праводзяць акцыі, навучальныя заняткі ў каледжы.
 
Дзятвы ў гэты дзень на малой Беларускай было асабліва шмат. Гэтаму спрыяла і цудоўнае надвор'е, і пачатак летніх канiкул. Свята разгарнуўся на станцыі «Заслонава». Змяняючы адзін аднаго, на сцэну дзiцячай чыгункi  выходзілі самадзейныя артысты КСЦ Мінскага аддзялення — заслужаныя аматарскія калектывы «Цернiчка», «Белая Русь» і «Гарэзныя агеньчыкі", узорны ансамбль народнага танца «Цягнiчок», дзіцячы вакальны ансамбль «Зорачкі", спявачка Вольга Жукава. Ўзорны тэатр лялек «Сонейка» паказаў спектакль «Насарог і жыраф». Часцяком малыя самі выходзілі на пляцоўку перад сцэнай і прытанцоўвалі разам з артыстамі.
 
Адным словам, адпачынак на Дзіцячай чыгунцы быў і прыемным, і карысным. У гэты дзень падарожжа па ёй зрабіла звыш 600 пасажыраў, яшчэ больш змаглі стаць удзельнікамі высакароднай акцыі і гледачамі святочнага канцэрта.
 
Вольга НІКАЛАЕВА
 
Да спісу навін за 2016 год