Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Для кожнага важны клопат

18 ліпеня 2016

У Мінскім аддзяленні падвялі вынікі працы ветэранскай арганізацыі за мінулыя пяць гадоў. У справаздачна-выбарчай канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік начальніка аддзялення дарогі Аляксандр Дзяругін, старшыня райпрофсожа Валерый Ананенка і старшыня Арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі Якаў Лаўрыновіч. З справаздачным дакладам выступіла старшыня савета ветэранаў сталічнага аддзялення Людміла Сафонава.

Арганізацыя ветэранаў Мінскага аддзялення з'яўляецца самай вялiкай на магістралі. У яе склад разам з пярвiчкамi дарожнага падпарадкавання ўваходзіць 41 арганізацыя, на ўліку знаходзяцца больш як 9 тыс. чалавек, што складае больш за 25% ад усіх ветэранаў дарогі.

За справаздачны перыяд станулось 49 прэзідыумаў і 12 пасяджэнняў савета ветэранаў. На іх разглядаліся розныя пытанні жыццядзейнасці арганізацыі: удзел не толькі ў важных падзеях, якія адбываліся на магістралі, але і ў грамадска-палітычным жыцці краіны. Вялікая карпатлівая праца праведзена напярэдадні 30-годдзя Арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі. Члены прэзідыума прынялі ўдзел у падрыхтоўцы буклета «У адзіным страі з роднай магістраллю», прысвечанага гісторыі зараджэння і развіцця ветэранскага руху на дарозе. У сувязі з юбілеем і за шматгадовую працу на магістралі чатыры чалавекі былі ўдастоены звання «Ганаровы ветэран» Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, пяць ўзнагароджаны Граматай Арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункi, 14 чалавек адзначаны падзякай Арганізацыі ветэранаў Мінскага аддзялення.

У рамках святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі ветэраны пасадзілі дрэвы на Алеі славы ў парку мікрараёна Уручча ў Мінску. У Аршанскім вузле ў гонар знамянальнай даты заклалі ліпавую алею паблізу вузлавога Дома культуры чыгуначнікаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла сацыяльная акцыя «Цягнік Дружбы ветэранаў вайны супраць нацызму», якая адбылася ў Мінскім вузле ў маі 2015 года.

Ветэраны аддзялення ўдзельнічалі і ў конкурсе на лепшы нарыс-успамін пра Вялікую Айчынную вайну, арганізаваным рэдакцыяй газеты «Чыгуначнік Беларусі". Па яго выніках у розных намінацыях былі адзначаны Станіслаў Пелянiс, Васіль Завадскі і Гунефа Кiрьянова.

Актыўна праявілі сябе ветэраны і ў выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2015 года. Прадстаўнікі адзяленчай арганізацыі працавалі ў ініцыятыўных групах па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у Прэзідэнты дзеючага кіраўніка дзяржавы, увайшлі ў склад участковых выбарчых кампаній і вылучаліся назіральнікамі на выбарчых участках.

Асноўную ўвагу ветэранская арганізацыя надае сваёй галоўнай задачы — сацыяльнай абароне пажылых людзей, вырашаючы яе ў цесным кантакце з кіраўніцтвам аддзялення і прадпрыемстваў, прафсаюзнымі камітэтамі. Як і прадугледжана праграмай «Клопат», непрацуючым пенсіянерам якія маюць патрэбу па іх пісьмовых заявах аказвалася матэрыяльная дапамога з фондаў адміністрацый, прафсаюзных арганізацый, а таксама Арганізацыі ветэранаў дарогі. Матэрыяльная падтрымка аказваецца да дня нараджэння непрацуючых пенсіянераў, якія дасягнулі 75 гадоў і старэй. Атрымліваюць яе і адзінокія пажылыя людзі якiя маюць патрэбу, а таксама ветэраны Вялікай Айчыннай вайны ў выглядзе падпіскі на газету «Чыгуначнік Беларусі". Працягваецца актыўнае супрацоўніцтва ветэранаў з Дарожнай арганізацыяй Чырвонага Крыжа. Сёння трынаццаць адзінокіх ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны знаходзяцца на абслугоўванні медыцынскіх сясцёр міласэрнасці.

У сталічным аддзяленні вялікая ўвага надаецца і вольнаму часу пенсіянераў. Да прыкладу, у арганізацыі ветэранаў Мінскага чыгуначнага вузла, якую ўзначальвае Анатоль Крiвчiк, існуе даўняя традыцыя праводзіць вечары адпачынку з нагоды Дня Перамогі, Дзён чыгуначніка і пажылога чалавека. У культурна-спартыўным цэнтры Мінскага аддзялення дзейнічае хор ветэранаў - неаднаразовы лаўрэат гарадскога і рэспубліканскага фестываляў «Не старэюць душой ветэраны».

Да 25-годдзя вузлавой арганізацыі ў маі мінулага года яе актывісты былі адзначаны ўзнагародамі. Граматы Арганізацыі ветэранаў Беларускай ўдастоіліся Галіна Гапон, Марыя Яфрэменка і Ружа Ставер. Званне «Ганаровы ветэран» Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў прысвоена Яўгеніі Лапіцкай. Падзяку Арганізацыі ветэранаў Мінскага аддзялення дарогі аб'яўлена Анатолю Крiвчiку, Аляксандру Балаеву і Ніне Козел.

Нямала прыкладаў добрай працы з ветэранамі ёсць і ў іншых вузлах аддзялення, у прыватнасці ў Аршанскім. Старшыня вузлавога савета Бенэта Фралова распавяла пра тое, што ветераны — чыгуначнікі надаюць важнае значэнне зносінам з маладым пакаленнем працаўнікоў магістралі, успамінам пра Вялікую Айчынную і аднаўленні гаспадаркі ў пасляваенны час.

Ветэраны аддзялення прымаюць удзел і ў грамадскім жыцці сваіх прадпрыемстваў, сустракаючыся з іх кіраўнікамі, працоўнымі калектывамі. У цэлым праца савета ветэранаў аддзялення за справаздачны перыяд атрымала здавальняючую ацэнку. Яго старшынёй зноў была абраная Людміла Сафонава. Прынятую пастанову нацэльвае арганізацыю на далейшае ўдасканаленне сваёй дзейнасці. І адзін з прыярытэтных яе кірункаў - ўсебаковая дапамога пажылым чыгуначнікам у адпаведнасці з комплекснай праграмай «Клопат».

 

Станіслаў Саўчанка

 
Да спісу навін за 2016 год