Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Дзень чыгуначніка на Дзіцячай чыгунцы

12 жніўня 2016

У рамках арганізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных Дню чыгуначніка, выхаванцы Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава прынялі ўдзел у святочным віншаванні на ўрачыстым сходзе Беларускай чыгункі, а таксама павіншавалі працаўнікоў і ветэранаў у лакаматыўным дэпо Мінск.
 
У дзень святкавання 7 жніўня 2016 года, на станцыі Заслонава дзіцячай магістралі была арганізавана канцэртна-забаўляльная праграма. На працягу ўсяго дня пасажыраў віталі сваімі музычнымі віншаваннямі творчыя калектывы Культурна — спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення чыгуначнікаў.
 
У зале чакання станцыі Заслонава традыцыйна прайшла чарговая Міжнародная выстава мадэляў чыгунак. Мініяцюрныя макеты чыгунак з цягнікамі, перагонамі і станцыямі заўсёды .вызывают вялікую цікавасць не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых.
 
Не пакінула абыякавых і персанальная выстава мадэляў паравозаў і цеплавозаў розных гадоў Генадзя Аркадзьевіча Дамброўскага, у мінулым вядучага інжынера службы лакаматыўнага гаспадаркі ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі.
Да спісу навін за 2016 год