Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Экзамен вытрымалі на «выдатна»

26 верасня 2016

Адборачны этап дарожнага конкурсу прафесійнага майстэрства завяршыўся ў сталічнай дыстанцыі электразабеспячэння сярод брыгад раёнаў электразабеспячэння і раёнаў кантактнай сеткі. Сваё прадпрыемства будуць прадстаўляць мінская брыгада раёна электразабеспячэння і брыгада раёна кантактнай сеткі на станцыі Рудзенск.

Мінчане трымалi экзамен на палігоне прадпрыемства — на станцыі Колядзічыны. Званне лепшых аспрэчвалі па дзве каманды Мінскага і Маладзечанскага раёнаў дыстанцый электразабеспячэння. Кожнай трэба было прадэманстраваць сваё майстэрства ў практычных заданнях, а таксама бліснуць тэарэтычнымі ведамі. Але перш судзейская камісія пад старшынствам начальніка дыстанцыі Аляксандра Харашэвічы ацаніла экіпіроўку трыо (два чалавека плюс кіраўнік каманды) — наяўнасць усіх інструментаў і прыстасаванняў, аптэчак, сродкаў абароны, неабходных для выканання аператыўных заданняў. Пасля праведзенага інструктажу удзельнікам трэба было аператыўна ліквідаваць абрыў правады на апоры ВЛ-10 кВ і замяніць на ёй траверсу. Лепш за іншых (хутка, з мінімальнай колькасцю штрафных балаў, захаваннем правіл бяспекі і патрабаванняў аховы працы) гэта ўдалося зрабіць брыгадзе Мінскага раёна электрасетак у складзе электраманцёраў Сяргея Шута і Аляксандра Заікіна пад кіраўніцтвам электрамеханіка Паўла Фiлюты, якія справіліся з заданнем за 18 хвілін, пакінуўшы далёка ззаду сваіх супернікаў. Першымі яны сталі і па выніках тэарэтычнага этапу (180 балаў), пацвердзіўшы сваё лідэрства і заваяваўшы права выступаць на дарожных профспаборніцтвах.
Таксама прайшлі спаборніцтвы за званне лепшых сярод каманд, якія абслугоўваюць кантактную сетку. У адборачным этапе удзельнічала сем чацвёрак (тры чалавека плюс кіраўнік каманды). Па іроніі лёсу гаспадары палігона — электраманцёры раёна кантактнай сеткі на станцыі Калядзічы — у гэты момант былі задзейнічаны ў «акне» па змене стрелачнага перакладу на станцыі Гатава і не змаглі прыняць удзел у спаборніцтвах.

Гатоўнасць і майстэрства каманд ацэньвала судзейская камісія. Удзельнікам трэба было аператыўна аднавіць пашкоджаную кантактную сетку з выкарыстаннем лесвіцы і ізалявальнай здымнай вышкі. На зняцце напружання ў ёй, замену вузла грузакампенсацыі на апоры № 6 і замену калонкі уверсе раз'яднальнік «П» на апоры № 9 камандзе раёна кантактнай сеткі Рудзенск спатрэбілася 13 хвілін. У гэтай чацвёркі ў складзе старшага электрамеханіка Сяргея Сямёнава, электрамеханіка Логiноўскага Максіма, электраманцёраў Андрэя Галавацкага і Яўгена Гiлiцкага аказалася найменшая колькасць штрафных балаў. З улікам захавання тэхналогіі работ, стану інструментаў, выкарыстання ахоўных сродкаў, бальнасці кантактнай сеткі ў іх лепшы вынік на практычным этапе. У ходзе тэарэтычнага ўсе каманды паказалі прыкладна аднолькавыя веды. Дарэчы, кожны білет уключаў 10 пытанняў, датычных захавання аховы працы, патрабаванняў тэхнікі бяспекі. Найбольшую колькасць балаў набралі кантактнікi са станцыі Рудзенск (200). Яны ж па выніках абодвух этапаў прызнаныя лепшай чацвёркай прафесійнага спаборніцтва.
Пераможцы атрымалі права ўдзельнічаць у дарожных спаборніцтвах. Зрэшты, для ўсіх канкурсантаў, па словах намесніка начальніка дыстанцыі Андрэя Рускiх, гэта экзамен на прафесіяналізм, добрая магчымасць для абмену вопытам і ўдасканалення свайго майстэрства.
 
Вольга НІКАЛАЕВА
 
Да спісу навін за 2016 год