Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Цяпло матчыных рук

20 кастрычніка 2016

Сапраўдным святам сям'і, цеплыні і гармоніі стаў Дзень маці ў Аршанскім вузле. У Доме культуры чыгуначнікаў ўшаноўвалі работніц прадпрыемстваў, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей. Разам з мамамі запрасілі і кіраўнікоў шматдзетных сем'яў.
 
На прадпрыемствах вузла працуюць больш за 30 шматдзетных жанчын, якія сумяшчаюць выхаванне дзяцей і працу. Сярод запрошаных апынуліся ў поўным сэнсе слова — гераіні. Да прыкладу, Ірына Грыцкевіч з-78 ПМС разам з мужам выхоўваюць 10 дзяцей. Шасцярых сыноў ўзняла дзяжурны па станцыі Жанна Краўчанка. Як ні дзіўна, сямейныя клопаты не сталі перашкодай у працы. Больш за тое, Жанна Сямёнаўна ўдастоена знака «Ганаровы чыгуначнік», ордэнам Працоўнай славы III ступені, ёй двойчы уручалі «медаль мацярынства».
 
У гэты вечар у зале панавала душэўная і нават ўзнёслая атмасфера. Галоўныя гераіні раскрывалі свае сакрэты выхавання дзяцей у шматдзетнай сям'і, дзяліліся рознымі парадамі: як далучаць сваіх малых да працы і здаровага ладу жыцця, як выхаваць у іх пачуццё прыгожага. Усе мамы атрымалі ў падарунак кветкі і, вядома ж, музычныя і харэаграфічныя віншаванні ад аматарскіх калектываў ДКЖ. У іх ліку кіраўнік узорнага цыркавога калектыву «Феерыя» Алена Жаўненко, захапіла зала акрабатычным нумарам у пары са сваім сынам Арцёмам.
 

З вакальным нумарам выступілі на свяце і мамы, якія чакаюць чарговага дзіцяці. Сярод іх і кіраўнік студыі эстраднай песні «Онікс» ДКЖ Алена Пшевальская, у сям'і якой вось-вось павінен з'явіцца другі малы. Павіншаваць шматдзетных мам прыехаў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі «Бяседа». З цёплымі словамі да гераінь вечара звярнуўся яго мастацкі кіраўнік — народны артыст Беларусі, кампазітар Леанід Захлеўны.
 
Адзначылі свята і ў Аршанскім каледжы чыгуначнага транспарту. Свой вечар-прысвячэнне мамам навучэнцы гэтай навучальнай установы назвалі «Цяпло матчыных рук». А галоўнай сэнсавай лініяй канцэрту сталі словы, вымаўленыя адной з вядучых — будучым движенцем Алінай Бордюк: «Шчасце маці - у шчасце яе дзяцей».
 
Будучыя будаўнікі Эдуард Караткоў і Арцём Палякоў, чыгуначнiца Анастасія Кліменкова і энергетык Мікіта Волкаў парадавалі ўсіх харэаграфічным нумарам, а будучыя чыгуначнiкi Лізавета Галкіна, Надзея Есмуханова, Ксенія Нікіценка і Іван Морецкий — вакальным выкананнем. Душэўным і кранальным было верш у выкананні іх будучай калегі Марыі Дзем'янчук.
 
Не абыйшлося на вечары без гумару. З пародыяй на Стаса Міхайлава з яго песняй «Мама» выйшаў будучы энергетык Раман Бараноўскі. Гучалі і пацешныя рэплікі, якія часта прамаўляюць мамы сваім дзецям.
 
Алена ЛЯЎШЭНЯ
 
Да спісу навін за 2016 год