Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

У Маёнтак да Дзеда Мароза

12 снежня 2016

Шосты год турцентр «Дартур» УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" з датычнымі службамі чыгункі арганізоўваюць навагоднія чыгуначныя падарожжа з Мінска ў Брэст з далейшай аўтобуснай дастаўкай у Маёнтак да Дзеда Мароза.
 
Місія турцентра развіваць чыгуначны турызм, таму ўзнікла такая ідэя ў зімовы час выкарыстоўваць зручны начны пераезд цягніком у мэтах бяспекі і камфорту ў горад Брэст і выкарыстаннем дзённага часу для шырокай экскурсійнай праграмы.
 
Гэты праект пачыналі з аднаго бесперасадачнага вагона які прычапляўся да розных цягнікоў, а у гэтым годзе назначана сем цягнікоў па 8 — 9 купэйных вагонаў з адпраўленнем з Мінска 16 снежня, 23 снежня, 3, 5, 7 і 13 студзеня 2017 года. Вагоны святочна ўпрыгожаны знутры і сустракаюць турыстаў правадніцы снягуркі Па прыбыцці ранняй раніцай у Брэст, турысты пераязджаюць на аўтобусах турыстычнага класа ў Белавежскую пушчу па дарозе экскурсавод дае дарожную інфармацыю і распавядае пра традыцыі святкавання Каляд і Новага года.
 
Падчас наведвання Нацыянальнага парка Белавежская пушча турысты знаёмяцца з маёнткам беларускага Дзеда Мароза, хаткай Снягуркі, з музеем падарункаў Дзеда Мароза — «Скарбніца», казачным вятраком, а на Паляне Казак з рознымі казачнымі персанажамі, выкананымі з натуральнага дрэва, загадваюць жаданне для сябе і блізкіх. І дзеці, і дарослыя атрымліваюць падарунак ад Дзядулі Мароза.
                      
 
Пасля пачастунку блінамі і гарачай гарбатай на пушчанскіх травах, турысты гуляюць уздоўж вальераў з дзікімі жывёламі, наведваюць цудоўны музей прыроды, у вестыбюлі якога гасцей сустракае сімвал Белавежскай Пушчы — велічны зубр.
 
Пасля вяртання ў Брэст, пасадкі ў цягнік і адпраўлення ў Мінск падарожнікам сумаваць не прыйдзецца — атмасфера свята ў Навагоднім цягніку будзе дапоўненая рознымі конкурсамі, віктарынамі, а правадніцы зноў ператворацца ў Снягурак.
 
Познім вечарам Навагодні цягнік прыбывае ў сталіцу.
 
Водгукі пра паездку заўсёды самыя станоўчыя. Адзначаюць перш за ўсё камфорт і бяспека, добры настрой, дакладную арганізацыю, добрых прафесійных экскурсаводаў і галоўнае клапатлівых супрацоўнікаў туристичсекого цэнтра «Дартур». Турыстычны цэнтр ўсё арганізоўвае з вялікай любоўю і клопатам аб нашых турыстах прадугледжваючы усе дробязі падчас падарожжа каб ім было максімальна камфортна.
 
Сярод турыстаў большая колькасць вядома нашых грамадзян, але працэнтаў трыццаць гэта расійскія турысты таму ў студзені 2017 года ўпершыню арганізоўваецца навагодні вагон з выездам з Масквы для расійскіх турыстаў з трохдзённым знаходжаннем у Беларусі са знаёмствам, дзе захаваліся адметнасці сталіцы, начлегам у Мінску і далей пераездам на нашым навагоднім цягніку ў Брэст і, адпаведна, з Брэста турысты ад'язджаюць назад у Маскву.
 
Турыстычны цэнтр «Дартур» УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" запрашае здзейсніць дзіўнае падарожжа Навагоднім цягніком у Маёнтак беларускага Дзеда Мароза, якое знаходзіцца ў нацыянальным парку «Белавежская пушча» — самым старажытным запаведным лесе Еўропы, унесенага ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
 
Да спісу навін за 2016 год