Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Мінскае аддзяленне чыгункі ў рамках правядзення ў 2017 годзе святкавання 155-годдзя Беларускай чыгункі запрашае рэспубліканскія, рэгіянальныя і мясцовыя сродкі масавай інфармацыі да ўдзелу ў конкурсе на лепшае асвятленне нашай дзейнасці

29 сакавіка

Даведачна: Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі — гэта 29 адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) – лакаматыўныя, вагонныя дэпо, дыстанцыі шляху, электразабеспячэння, сігналізацыі і сувязі, 72 станцыі, 4 вакзала, 126 прыпыначных пунктаў, 2790,7 км разгорнутай даўжыні шляху, больш за 16 тысяч работнікаў.
Аддзяленне чыгункі з'яўляецца вядучым прадпрыемствам у галіне грузавых і пасажырскіх перавозак.
 
На конкурс прадстаўляюцца работы, апублікаваныя ў СМІ, або якiя  выйшлі ў эфір у перыяд з 1 студзеня па 30 кастрычніка бягучага года.
У конкурсе могуць прымаць удзел рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі, афіцыйна зарэгістраваныя ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Таксама яго ўдзельнікамі могуць быць прадстаўнікі СМІ.
 
Па выніках конкурсу, падвядзенне вынікаў якога адбудзецца ў лістападзе 2017 года, будуць вызначаны пераможцы па групах: друкаваныя выданні, тэлевізійныя і радыёпраграмы, фотарэпартажы ў 4 намінацыях:
  • «Магістраль XXI стагоддзя» (матэрыялы пра асвятленне дзейнасці магістралі, паслугах па перавозцы грузаў і пасажыраў, і мерапрыемствах, якія праводзяцца БЧ па іх удасканаленні, укараненне сучасных тэхналогій, мерах, якія прымаюцца, і рэалізацыі праектаў, накіраваных на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны);
  • «Прафесія — чыгуначнік» (матэрыялы аб розных чыгуначных прафесіях, працоўных дынастый);
  • «З клопатам пра людзей» (матэрыялы на тэму сацыяльнай палітыкі БЧ — адукацыя, культура, спорт, санаторна-курортнае лячэнне, падтрымка ветэранаў, прафілактыка невытворчага траўматызму на чыгуначным транспарце);
  • «Гісторыя чыгункі — гісторыя краіны» (матэрыялы аб 155-гадовай дзейнасці БЧ у разрэзе гістарычнай падзеі: каштоўныя экспанаты, якія захоўваюцца ў музеях, дакументальныя сведкі гісторыі, рэдкія фотаматэрыялы і архіўныя дакументы, сямейныя рэліквіі, па месцах баявой і працоўнай славы, пра ўклад чыгуначнікаў у Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне і г. д.).
 
Будзе вызначана спецыяльная намінацыя: «Асвятленне пытанняў сацыяльнага партнёрства» (матэрыялы аб рэалізацыі сумесных праектаў па сацыяльнай падтрымцы работнікаў, ветэранаў вайны і працы, правядзенне сумесных культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, узаемадзеянні з прафсаюзнымі арганізацыямі, умацаванні і развіцці прафсаюзнага руху і інш.).
 
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе разам з конкурснай працай па адрасе: 220030, г. Мінск, вул Леніна 17, Упраўленне Беларускай чыгункі, аддзел ідэалогіі і сацыяльна-культурнай працы.
 
Інфармацыя пра конкурс, Палажэнне і форма заяўкі даступныя ў сетцы Інтэрнэт па адрасе www. rw.by у раздзеле Прэс-цэнтр-Конкурс.
 
Мінскае аддзяленне чыгункі гатова аказаць максімальнае садзейнічанне ўдзельнікам конкурсу!
 
Дадатковую інфармацыю аб Конкурсе можна атрымаць па тэлефонах 225-03-30, 225-31-14, 225-03-35.
Да спісу навін за 2017 год