Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

12 красавіка — дзень касманаўтыкі

13 красавіка

Калектыўную фатаграфію з віншаваннем прафесійнага свята — днём касманаўтыкі
юныя чыгуначнікі адрасавалі ураджэнцу Беларусі лётчыку-касманаўту Расійскай Федэрацыі Алегу Навіцкаму, які ў цяперашні час знаходзіцца на борце МКС.
 
Выхаванцам дзiцячай чыгункi прадэманстравалі фатаграфіі і відэаролікі, якія распавядаюць кароткую біяграфію легендарнага касманаўта, этапы падрыхтоўкі да палётаў. Акрамя таго юныя чыгуначнікі віртуальна пабывалі ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў і Цэнтры кіравання палётамі, пачулі адказы Алега Навіцкага на іх пытанні перад другім адпраўленнем у космас. З асаблівай цікавасцю дзеці паглядзелі прэзентацыю аб чыгуначнай гаспадарцы Байканура, працягласць пуцей якога налічвае каля 470 км, разгледзелі схему стальной магістралі і знайшлі станцыю-раз'езд Мінскую.
 
Праз яе на рэзервовую стартавую пляцоўку выводзілі ракетаносьбіт для першага па-лёту Алега Навіцкага. Выхаванцы малой Беларускай даведаліся, якія манеўровыя цеплавозы выкарыстоўваюць на Байкануры, ўбачылі, як гэтыя лакаматывы вядуць за сабой спецыялізаваны вагон-транспарцёр, з дапамогай якога ракетаносьбіт выводзіцца на стартавую пляцоўку. Юным чыгуначнікам растлумачылі, чаму цягнік рухаецца з хуткасцю не больш за 5 км/г. і як да месца старту дастаўляецца паліва.
 
Алег Віктаравіч Навіцкі не раз наведваў Дзіцячую чыгунку, Знаёмства адбылося ў 2013 годзе ў Мінскім планетарыі і паспяхова працягваецца. Юныя чыгуначнікі лічаць касманаўта сваім сябрам. Яны пажадалі Алегу Навіцкаму і ўсяму экіпажу МКС моцнага здароўя, выканання пастаўленых задач і шчаслiвага вяртання на Зямлю.
12 красавіка, у Дзень касманаўтыкі, юныя чыгуначнікі наведалі Мінскі планетарый.
 
Удзельнікі святочнай праграмы паглядзелі дакументальны фільм «Касмічная адысея Алега Навіцкага» пра касмічныя місіі нашага суайчынніка, падрыхтоўку да палёту, запуск ракеты і працоўныя будні касманаўта.
Затым прайшла лекцыя аб свеце зорак і галактык з аглядам нябесных свяцілаў, дзе ўсе прысутныя з захапленнем назіралі за прыгажосцю начнога зорнага неба.
 
Юныя чыгуначнікі прынялі ўдзел у фотасесіі і ў флэшмобе з сімвалічнай назвай «Па-ехалі!», які быў арганізаваны каля помніка К. Э. Цыялкоўскага ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага… Віншаванне будзе апублікавана ў той жа дзень у сетцы інтэрнэт, абавязкова дойдзе да адрасата і ,спадзяемся,будзе вельмі прыемна нашаму земляку. Гэта важны для яго Дзень!
 
Беларусь можна назваць касмічнай дзяржавай, і не толькі ў сувязі з наяўнасцю ўласных спадарожнікаў. Наш суайчыннік Алег Навіцкі ўжо ў другі раз знаходзіцца ў экспедыцыі на Міжнароднай касмічнай станцыі. Гэта трэці беларус (пасля Уладзіміра Кавалёнка і Пятра Клімука), які здзейсніў палёт у космас.

 

 
Да спісу навін за 2017 год