Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Апарат кіравання Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі прыняў удзел у месячніку па ўборцы, добраўпарадкаванні тэрыторый і навядзенні парадку на зямлі

11 красавіка

8 красавіка 2017 года працаўнікі апарату ўпраўлення УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" традыцыйна прынялі ўдзел у месячніку па ўборцы, добраўпарадкаванні тэрыторый і навядзенні парадку на зямлі.
 
Работы па ўборцы і навядзенні парадку праводзіліся ў паласе адводу і на станцыях і прыпыначных пунктах ўчастка Мінска-Паўночны — Ждановічы, прыпыначным пункце Курасоўшчына, а таксама ў дзіцячым аздараўленчым лагеры iм. М.Гастэлла.
 
Работнікі працавалі на замацаваных тэрыторыях, прыбіраючы назапашанае за зіму смецце, чысцілі і мылі пасажырскія платформы, тунэлі, касавыя павільёны, лайтпостэры. У аздараўленчым лагеры iм. М.Гастэла, напярэдадні летняга сезона 2017 года, праходзіла ўборка зялёнай зоны ад леташняга лісця.
Усяго ў працах па навядзенні парадку прынялі ўдзел больш за 160 работнікаў апарата кіравання Мінскага аддзялення чыгункі.
 
Да спісу навін за 2017 год