Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Энергія - наша праца, мы рухаем жалезны паток

26 красавіка

21.04.2017 на базе Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» адбыўся конкурс сярод каманд дыстанцый электразабеспячэння Беларускай чыгункі «Энергія - наша жыццё, мы рухаем жалезны паток».
 
У конкурсе прынялi ўдзел 6 каманд дыстанцый электразабеспячэння ад усіх аддзяленняў Беларускай магістралі.
Конкурс праводзіўся ў 4 этапы:
  1. Візітная картка "Аб энергетыкі нямала песень складзена ...».;
  2. Прафесійны конкурс «Чорная скрыня»;
  3. Хатняе заданне «Выяві сябе»;
  4. «У творчым саюзе».
Каманда Мінскага аддзялення чыгункі выступіла пад нумарам 4. У конкурсе прымалі ўдзел работнікі Мінскай дыстанцыі электразабеспячэння: электрамеханік Самуськоў Артур Марзэпавiч, электраманцёр па эксплуатацыі размеркавальных сетак Чыж Алег Уладзіміравіч, электраманцёр цягавай падстанцыі Баглай Маргарыта Андрэеўна, электрамеханік Фiлева Таццяна Уладзіміраўна.
 
Хлопцы і дзяўчаты ўсіх аддзяленняў чыгункі выступілі годна і на высокім узроўні паказалі свае веды і ўменні, але лепшай у гэтым конкурсе стала каманда Мінскага аддзялення чыгункі.
 
Вiншуем пераможцаў!
Да спісу навін за 2017 год