Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Канікулы з карысцю правялі юныя выхаванцы Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонова

10 красавіка

За тыдзень яны паспелі пабываць на заводзе, у музеі, каледжы, прыняць удзел у суботніку і прадэманстраваць свае інтэлектуальныя здольнасці ў шахматна-шашачным турніры.
 
Па мінскіх вулачках на концы
24 сакавiка  2017 г. юныя чыгуначнікі  наведалі музей «Мінская конка», які размешчаны ў гістарычным цэнтры сталіцы – Верхнім горадзе.  Манекен кандуктара ў  форменным абмундзіраванні ХIХ стагоддзя, трамвайныя рэйкі 1878 - 1909 гадоў, тэлефон пачатку ХХ стагоддзя, па якiм можна пачуць гарадскія навіны тых гадоў, паменшаны макет коннай станцыі і іншыя рэдкія экспанаты нібы перанеслі школьнікаў у мінулае.
На працягу  экскурсіі юныя чыгуначнікі даведаліся шмат цікавага пра мінчан, якія жылі стагоддзе таму назад, убачылі старадаўнюю водаразборную калонку, рэканструяваны вагон конкі ў натуральную велічыню. У ім, дзякуючы кінахроніцы, удзельнiкi экскурсii здзейснілі віртуальнае паездку па вулачках горада.  Яна пачалася з прыпынку «Лібава-Роменскі вакзал» i скончылася на Гандлёвай вуліцы. Падчас паездкі можна было «зрабіць прыпынак» i « зазірнуць »у вітрыны самых папулярных магазінаў мяжы XIX - XX стагоддзяў. Ўразіла ўсіх і экспазіцыя  карэт, прысвечаная гісторыі коннага транспарту Мінска.  Юным чыгуначнiкам паказалі карэтную видэамайстэрню. З дапамогай інтэрактыўных сродкаў яны згулялі ў гульню «Збяры экіпаж».
 
Працоўная традыцыя на Дзiцячай чыгунцы.
У любы час і ў любой працы павінны быць чысціня і парадак. Таму,  акрамя набыцця тэарэтычных і практычных навыкаў па чыгуначных прафесіях,  юныя выхаванцы Дзіцячай чыгункі далучаюцца да працоўнага дэсанту па ўборцы тэрыторыі. 28 сакавiка 2017 г.  ўвесь калектыў дзіцячай чыгункі дружна выйшаў на суботнік, каб родная магістраль - вузкакалейка была гатовая да пачатку чарговага, 62-га сезона пасажырскіх перавозак.
 
У якасці гіда - дырэктар завода
29 сакавiка 2017 года адбылася экскурсія ў горад Фаніпаль на сумеснае Беларуска-Швейцарскае прадпрыемства па выпуску электрацягнікоў – ЗАТ «Штадлер». Экскурсію праводзіў генеральны дырэктар ЗАТ «Штадлер» Мінск Філіп Бруннер.  Ён пазнаёміў юных чыгуначнікаў з новымі ўзорамі прадукцыі завода. Школьнікі  пабывалі ў зварачным, зборачным, фарбавальным цэхах. Зазірнулі юныя госці і ва ўжо гатовы электрацягнік ЭШ2 у двухпавярховым выкананні для расейскай кампаніі «Аэроэкспресс».
 
Юных чыгуначнікаў запрасілі ў кабіну, дзе кожны змог уявіць сябе машыністам сучаснага хуткаснага цягніка. Удзельнiкаў экскурсii ўзрадавала навіна, што цягнікі ЗАТ «Штадлер» Мінск ўжо ў наступным годзе пачнуць курсіраваць і ў сталічным метрапалітэне.
 
Шахматна-шашачны турнір на дзіцячай магістралі
30 сакавiка 2017 г. у навучальным цэнтры Дзiцячай чыгункi адбыўся iахматна-шашачны турнір. У інтэлектуальных баталіях ўдзельнічалі больш за 20 чалавек. Лепшы шахматыст - Мікіта Рудзько з змены Святланы Марутко, 
а ў шашках прызёрамі сталі трое прадстаўнікоў змены Лідзіі Демяновiч - Валерый Жабовiч, Алег Нікіцін і Юлія Рамановіч. 
 
Выбар будучай прафесіі.
31сакавiка 2017 года юныя чыгуначнікі наведалі  Мінскі Дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту им.Е. П. Юшкевіча. Павышэнне прэстыжнасці чыгуначных прафесій - галоўная задача дзіцячай чыгункі. Аб умовах паступлення, навучальным працэсе, творчым і спартыўным жыццi навучэнцаў каледжа паведаміў намеснік дырэктара па вытворчаму навучанню Дзмітрый Стурлис. Юныя чыгуначнікі пабывалі ў навучальных класах і лабараторыях лакаматыўнай і вагоннай гаспадаркі, а самыя смелыя праверылі веды на трэнажоры машыніста электравоза ВЛ80 і  ў чарговы раз пераканаліся ў правільнасці выбару прафесіі .
– Мы заўсёды рады бачыць выпускнікоў Дзіцячай чыгункі, – адзначыў Дзмітрый Зігмундовіч. – Гэта, як правіла, мэтанакіраваныя дзецi, якiя ведаюць, чаго жадаюць,  любяць будучую прафесію і маюць пэўны багаж ведаў па галіновых дысцыплінах.
 
 
Да спісу навін за 2017 год