Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Перамога высокай якасцi

18 красавіка

13.04.2017 ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і дыпламантаў конкурсу Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2016 года.
Згодна з рашэннем Камісіі па прысуджэнню Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ў 2016 годзе, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.03.2017 №171, Мінскі вагонны ўчастак у чацвёрты раз пацвердзіў званне лаўрэата конкурсу ў разрэзе аднаго з асноўных бізнес працэсаў аддзялення чыгункi «пасажырскія перавозкі».
 
Ужо на працягу больш за трыццаць гадоў кіраўніцтва найбуйнейшага філіяла аддзялення чыгункі дэкларуе прыхільнасць перадавым міжнародным падыходам да кіравання для росту каштоўнасці паслуг, якія прадстаўляюцца пасажырам на чыгуначным транспарце.
 
Прэм'ер-міністр краіны Андрэй Кабякоў павіншаваў з пацвярджэннем звання лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у намінацыі аказанне паслуг і выкананне работ намесніка начальніка Мінскага аддзялення чыгункі Аляксандра Харашэвіча і выконваючага абавязкі начальніка вагоннага ўчастка Вадзіма Аўраменка.
 
Да спісу навін за 2017 год