Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Праведзены аналіз выпадкаў невытворчага траўматызму за 3 месяцы 2017 года

18 красавіка

13.04.2017 адбылося пасяджэнне пастаяннай дзейнай камісіі па папярэджанні няшчасных выпадкаў з людзьмі не звязаных з вытворчасцю. На пасяджэнні з справаздачамі аб праведзенай рабоце па прафілактыцы невытворчага траўматызму за 3 месяцы 2017 году выступілі кіраўнікі адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) і правялі аналіз выпадкаў траўміравання грамадзян на чыгунцы, не звязаных з вытворчасцю.

Усяго за 3 месяцы зафіксавана 11 выпадкаў траўміравання грамадзян на чыгунцы, не звязаных з вытворчасцю з іх смяротна траўмавана 10 чалавек. Таксама зарэгістравана 2 выпадкі дарожна-транспартных здарэнняў з рухомым складам.

Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў стала ігнараванне грамадзянамі элементарных мер бяспекі падчас перасячэння чыгуначных шляхоў.

За справаздачны перыяд Мінскім аддзяленнем чыгункі быў праведзены комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па забеспячэнню бяспекі грамадзян у зоне падвышанай небяспекі: прачытана 372 лекцыі, у сродках масавай інфармацыі апублікавана 4 артыкула, праведзена 3 выступы па тэлебачанні, 43 разы паказаны фільмы адпаведнай тэматыкі ва ўстановах адукацыі, накіравана 20 лістоў па пытаннях прафілактыкі невытворчага траўматызму, распаўсюджана 755 памятак па бяспецы знаходжання грамадзян на чыгуначных шляхах.

У рамках арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў адрамантавана 6 пешаходных пераходаў, ідзе рамонт пасажырскіх платформаў, пабудаваны падземны пешаходны пераход пад чыгуначнымі шляхамі на прыпыначным пункце Курасоўшчына, палепшаная бачнасць на 46 чыгуначных пераездах.

Да спісу навін за 2017 год