Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Прэс-рэліз «Урачыстая цырымонія адкрыцця прыпыначнага пункта Курасоўшчына пасля рэканструкцыі»

27 красавіка

01 мая 2017 года адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця пасля рэканструкцыі прыпыначнага чыгуначнага пункта Курасоўшчына.
 
У мерапрыемстве плануецца ўдзел кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Мінскага аддзялення дарогі, кіраўнікоў адміністрацый Кастрычніцкага і Маскоўскага раёнаў г. Мінска, прадстаўнікоў транспартных і будаўнічых арганізацый, работнікаў Беларускай чыгункi.
 
У мэтах удасканалення чыгуначнай інфраструктуры Мінскага аддзялення чыгункі ажыццеўлена маштабная праца па рэканструкцыі прыпыначнага пункта Курасоўшчына ў складзе аб'екта "Будаўніцтва трэцяга шляху на ўчастку Мінск-Сартавальны - станцыя Памыслішча. 3 чарга будаўніцтва. Прыпыначны пункт Курасоўшчына».
 
Мадэрнізацыя інфраструктуры - адзін з найважнейшых прыярытэтаў у дзейнасці Беларускай чыгункі.
Адкрыццё прыпыначнага пункта Курасоўшчына пасля рэканструкцыі з'яўляецца чарговым крокам па павышэнню якасці аказваемых паслуг жыхарам і гасцям сталіцы.
 
На дадзеным аб'екце Мінскiм аддзяленнем Беларускай чыгункi сумесна з ААТ «Дарбудмантажтрэст» выкананы работы па рэканструкцыі пасажырскiх пасадачных платформ, будынкаў і збудаванняў, шляхавая перабудова, рэканструкцыя кантактнай сеткi. Таксама выканана добраўпарадкаванне прыпыначнага пункта, агароджана тэрыторыя на ўчастку ад станцыі Мінск-Сартавальны да МКАД.
 
Прыпыначны пункт Курасоўшчына звязвае два мікрараёна Курасоўшчына (Кастрычнiцкi раён) і Брылевічы (Маскоўскі раён), на якім прадугледжан прыпынак 40 цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа. За 2016 год тут адпраўлена больш за паўмільёна пасажыраў. За першы квартал гэтага года - каля 95 тысяч.
 
Адкрыццё прыпыначнага пункта дазволіць палепшыць якасць транспартнага абслугоўвання жыхароў і гасцей горада Мінска за кошт пашырэння прадстаўленых паслуг і стварэння бяспечных умоў праходу праз чыгуначныя шляхі.
 
У ходзе рэканструкцыі тут пабудаваны падземны пешаходны пераход, абсталяваны пад'ёмнікамі для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Павышана эфектыўнасць і даступнасць сістэм арыентавання і інфармавання пасажыраў. Узведзены касавы павільён, ўстаноўлена тэрмінальнае абсталяванне АСК «Экспрэс», дзякуючы якому можна набываць праязныя дакументы (квіткі) па Беларусi, краінам СНД і Балтыі за наяўны і безнаяўны разлік.
 
У бліжэйшы час на прыпыначным пункце Курасоўшчына будзе арганізавана прадажа праязных дакументаў на цягнікі гарадскіх і рэгіянальных ліній эканамкласа праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання па банкаўскай аплатнай картцы.
 
У цэлым, рэалізацыя гэтага праекта накіравана на стварэнне спрыяльных умоў для развіцця Мінска і гарадоў-спадарожнікаў за кошт паляпшэння транспартных сувязей. Да 2020 года Беларускай чыгункай плануецца арганізаваць рух цягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск-Дзяржынск.
 
Даведачна:
У цяперашні час цягнікi гарадскіх ліній звязваюць Мінск з гарадамі-спадарожнікамі Заслаўе, Рудзенск, Смалявічы.
Усяго з моманту адкрыцця руху цягнікоў гарадскіх ліній імі перавезена больш за 14 мільёнаў пасажыраў. У тым ліку ў студзені-сакавіку гэтага года было перавезена больш 719 тысяч пасажыраў.
 
Да спісу навін за 2017 год