Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Рэспубліканскі суботнік

27 красавіка

У мэтах выканання пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.04.2017 №270 "Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2017 годзе» і сумеснага рашэння кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Дорпрофсожа ад 14.04.2017 №9/10.5 "Аб правядзенні суботніка на Беларускай чыгунцы ў 2017 годзе » 22 красавіка 2017 года Мінскае аддзяленне чыгункі прыняло ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Усяго ад Мінскага аддзялення чыгункі ў суботніку было задзейнічана 13278 чалавек.
Работнікі наводзілі парадак на рабочых месцах, замацаваных тэрыторыях, надаючы асаблівую ўвагу добраўпарадкаванню і прывядзенню ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцяў, падрыхтоўцы дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона, наводзілі парадак на тэрыторыі Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава, а таксама на прыпыначным пункце Курасоўшчына, які адкрываецца пасля рэканструкцыі.
 
Да спісу навін за 2017 год