Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Яркае адкрыццё сезону

5 мая

Скончылася тэарэтычная падрыхтоўка юных чыгуначнікаў у навучальным цэнтры дзіцячай чыгункі, паспяхова прайшлі экзамены і станцыя Заслонава ў чарговы раз чакае дзяцей на летнюю практыку. 30 красавiка 2017 года адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю чарговага 62-га сезона летніх перавозак.
 
З словамі ўдзячнасці ў адрас калектыву дзіцячай чыгункі і юных чыгуначнікаў выступіў намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Васільевіч.Балахонаў. Ён адзначыў, што цяперашні 2017 год – юбілейны, Беларускай чыгунцы 155 гадоў. І ў гэтым легендарным летапісу ёсць старонка гісторыі і дзіцячай магістралі. Уладзімір Васільевіч адзначыў, што «Дзіцячая чыгунка - не толькі першая ступень прафесійнай адукацыі, але і вопыт работы і ўзаемадзеяння ў  вытворчым калектыве».
З адказным словам выступілі юныя чыгуначнікі. У вершаванай форме дзеці ўславілі Беларускую чыгунку, пажадалі ёй далейшых вялікіх дасягненняў і здзяйсненняў і падзякавалі кіраўніцтва стальной магістралі за падтрымку, разуменне і чулае стаўленне да маладога  падрастаючага пакалення. Затым выхаванцы дзіцячай магістралі паднеслі ў падарунак кіраўніцтву Беларускай чыгункі карціну з выявай будынка вакзала станцыі Заслонава, напісаную дзяўчынкай -  юнай чыгуначніцай.  У сваю чаргу Уладзімір Васільевіч Балахонаў павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з адкрыццём сезона і ўручыў падарункі ад кіраўніцтва Беларускай чыгункі: карціну з выявай сучаснага будынка вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі і кнігу «Гісторыя Беларускай чыгункі». Затым перад юнымі чыгуначнікамі выступіў адзін з першых юных чыгуначнікаў 1955 га года, ганаровы чыгуначнік, старшыня савета ветэранаў мінскага чыгуначнага вузла Анатоль Пятровіч Крыўчык.  Ён павіншаваў дзяцей з адкрыццём сезона і пажадаў далейшых поспехаў у засваенні чыгуначных спецыяльнасцяў.
 
Сваё музычнае віншаванне ўсім прысутным падарылі юныя ўдзельнікі ўзорнага танцавальнага калектыву «Гарэзныя агеньчыкі» Мінскага Культурна-спартыўнага цэнтра чыгуначнікаў.
 
Начальнік Дзіцячай чыгункі Валерый Віктаравіч Савіч абвясціў аб адкрыцці 62-га сезона руху. Паляцелі ўгору шары, прагучаў гімн Дзіцячай чыгункі, і самыя юныя чыгуначнікі першага года навучання займаюць месцы ў вагонах. Iм прысвячаецца першы рэйс. Ну што, паехалі!
 
01.05.2017 г. юныя чыгуначнікі прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці прыпыначнага пункта Курасоўшчына пасля маштабнай рэканструкцыі. У сваім прывітанні  дзеці адзначылі, як змяніўся прыпыначны пункт, павіншавалі калектыў прыпынку Курасоўшчына з абнаўленнем і пажадалі Беларускай чыгунцы далейшага развіцця і росквіту.
 
03.05.2017 г. выхаванцы Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава прынялі ўдзел у XXI Міжнароднай cпецыялизаванай  выставе "СМІ ў Беларусі".
 
У час сустрэчы пад назвай «Мы пішам летапіс дарогі» юныя чыгуначнікі і супрацоўнікі газеты пазнаёмілі наведвальнікаў стэнда, аформленага пад эгідай святкавання 155-годдзя Беларускай чыгункі, з самымі яркімі гістарычнымі момантамі дзіцячай магістралі і выдання.
 
 
 
Да спісу навін за 2017 год