Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Кірмаш фантазій

5 мая

Фестываль дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кірмаш фантазій» прайшоў 29.04.2017 на базе санаторыя «Магістральны» УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі".
 
На фестывалі Мінскае аддзяленне чыгункі прадставілі 8 работнікаў - майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ад розных адасобленых структурных падраздзяленняў. Работы былі заяўлены ў 6 намінацыях: самадастатковыя тэхнікі, тэхнікі, звязаныя з шыццём, вышыўкай, з выкарыстаннем тканін, з вязаннем, з апрацоўкай дрэва, з пляценнем, з выкарыстаннем паперы.
 
Усяго праграма фестывалю ўключала восем конкурсных намінацый, творчую майстэрню і прэзентацыю работ. Таксама ўдзельнікі змаглі наведаць Зімовы сад санаторыя, Раённы цэнтр рамёстваў у аграгарадку Русіно, паглядзелі майстар-клас па вырабе лялек і тэатралізаванае прадстаўленне тэатра «Батлейка».
 
У выніку правядзення фестывалю дыплом 1-ай ступені атрымалі: Жыткевіч Валянціна Іванаўна - кіраўнік народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (лапікавае шыццё, мастацкі касцюм) Культурна-спартыўнага цэнтра Мінск і Пірожнік Вольга Міхайлаўна - начальнік тэхнічнага аддзела Мінскага вагоннага дэпо аддзялення чыгункі. Дыплом 2-ой ступені Головiзнiн Юрый Віктаравіч - кіраўнік народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (разьба па дрэву) і Мотлохова Іна Сяргееўна - выхавальнік інтэрната Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў.
 
Удзельнікам, якія якія не занялі прызавыя месцы, былі ўручаны дыпломы ўдзельніка і памятныя падарункі.
 
Да спісу навін за 2017 год