Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Конкурс «Мама, тата, я - дружная сям'я»

22 мая

18 мая на базе культурна- дасугавага цэнтра «Рытм» адбыўся конкурс Кастрычнiцкага рйона г.Мiнска сярод маладых сем'яў, якія пражываюць у інтэрнаце «Мама, тата, я - дружная сям'я». Конкурс быў накіраваны на развіццё формаў арганізацыі вольнага часу маладых сем'яў, прапаганды здаровага ладу жыцця і падтрымкі інстытута сям'і.
 
Конкурс праходзіў у 5 этапаў:
1. Візітная картка «Сям'я». Сям'я распавядала пра кожнага члена сваёй сям'і ў творчай форме.
2. «Нашы таты».
3. «Нашы дзеці».
4. «Нашы мамы».
5. «Мы культурная сям'я». Кожная сям'я дэманстравала свае творчыя магчымасці.
 
Мінскае аддзяленне чыгункі на конкурсе прадставіла сям'я Яўсюк, глава якой працуе аглядчыкам-рамонтнікам вагонаў у Мінскім вагонным дэпо. Ім дасталася заслужаная ўзнагарода ў намінацыі «Мы культурная сям'я».
 
Да спісу навін за 2017 год