Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Лаўрэат прэміі машыніста В.А.Яцкевича

2 мая

Па выніках 2016 года кіраўніцтва Беларускай магістралі адзначыла прэміяй імя машыніста В. А. Яцкевіча інструктара па эксплуатацыйных, вытворча-тэхнічных і арганізацыйных пытаннях Мінскага вагоннага дэпо Юрыя Пашкевіча.
 
Інструктарам ён працуе ўжо пяць гадоў. Да гэтага восем гадоў працаваў аглядчыкам і старэйшым аглядчыкам вагонаў.
 
У абавязкі Юрыя Іванавіча ўваходзіць навучанне работнікаў дэпо - гэта тэхнічныя і практычныя заняткі з аглядчыкамi-рамонтнікамі ПТА, слесарамі рамонтных цэхаў, павышэнне іх прафесійнага майстэрства, прыём экзаменаў. Акрамя таго, ён рэгулярна праводзіць праверку якасці рамонту і тэхнічнага абслугоўвання і падрыхтоўкі вагонаў у рэйс, захавання тэхпрацэсу і патрабаванняў нарматыўнай дакументацыі. У выпадку адмовы тэхнічных сродкаў, праводзіць расследаванне для ўстанаўлення прычын такiх стаянак цягнікоў.
 
 
Да спісу навін за 2017 год