Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Новае аблічча набыла станцыя Талька

10 мая

Чыгуначная станцыя Талька Мінскага аддзялення чыгункі набыла новае аблічча пасля капітальнага рамонту пасажырскага будынка і добраўпарадкавання прылеглай да яе тэрыторыі.
 
Тут ўцяплілі фасад, абнавілі дах, замянілі вокны, дзверы і адлівы на даху. Ўнутранае ўбранне будынка таксама падвергнулася змене: абнавілі падлогу, замянілі цалкам сістэму ацяплення, усталявалі новае асвятленне, вырабілі ўнутранае абнаўленне залы чакання, кабінета начальніка станцыі, білетнай касы і залы чакання.
 
Зараз з упэўненасцю можна сказаць, што станцыя выглядае сучасна, а для чыгуначнікаў і пасажыраў створаны камфортныя ўмовы.
 
 
Да спісу навін за 2017 год