Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Рэспубліканская акцыя «Беларусь памятае!»

15 мая

9 мая 2017 года прадстаўнікі ўсіх сталічных адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) і апарата кіравання Мінскага аддзялення чыгункі прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае!».
      
 
Акцыя праходзіць штогод у Дзень Перамогі Савецкай арміі і савецкага народа над нацысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў. У ўскладанні вянкоў да манумента Перамогі прынялі ўдзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, першыя асобы ўрада, парламента, 
Адміністрацыі Прэзідэнта і іншых дзяржорганаў, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, святары і дыпламаты.
 
Пасля ўскладання вянкоў ўдзельнікі цырымоніі ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.
 
Таксама ў гэты дзень Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі арганізоўвала і праводзіла святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання Дня Перамогі на Дзіцячай чыгунцы ім. К.С.Заслонова і плошчы каля Культурна-спартыўнага цэнтра ў Мінску.
 
 
Да спісу навін за 2017 год